19 красавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі гатовы да абуджэння супервулкан

3
Навукоўцы знайшлі гатовы да абуджэння супервулкан
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Група даследнікаў вывучыла звесткі пра Сонечную сістэму з 1988 да 2000 года.

Вулкан пад назвай Локі на спадарожніку Юпітэра Іа гатовы выбухнуць, што вынікуе сур'ёзныя змены па ўсёй Сонечнай сістэме.

Пра гэта паведамляе apostrophe.ua са спасылкай на заяву навукоўцаў Планеталагічнага інстытута ЗША.

Група даследнікаў прыйшла да такой высновы, вывучыўшы звесткі пра рух касмічных аб'ектаў у Сонечнай сістэме з 1988 да 2000 года.

Так, было выяўлена, што цыкл паміж вывяржэннямі на Іа складаў раней 540 дзён, але потым пачаў скарачацца. Навукоўцы заўважылі, што перад вывяржэннем Локі станавіўся яркім і заставаўся такім цягам 230 дзён, а потым цямнеў. Такім чынам адбывалася да 2001 года, і пасля гэтага вулкан не выяўляў сейсмічнай актыўнасці аж да 2013 года. У 2013 адбылося чарговае вывяржэнне, але больш кароткае – 475 дзён.

Даследнікі падлічылі, што з вялікай верагоднасцю новае вывяржэнне павінна адбыцца ў верасні 2019 года.

Таксама было адзначана, што Локі – на самай справе гэта возера лавы ў западзіне блізу 200 км дыяметрам. Пры ахаладжэнні паверхні возера ўтвараецца скарынка, якая разбураецца лавай. Перапынак у вулканічнай актыўнасці паміж 2001 і 2013 гадамі навукоўцы тлумачаць зменамі ў газавай фракцыі магмы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках