20 красавiка 2024, Субота, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На цэнтральнай плошчы Светлагорска паднялі сцягі з «Пагоняй» і сімволікай ЕЗ

1
На цэнтральнай плошчы Светлагорска паднялі сцягі з «Пагоняй» і сімволікай ЕЗ

У горадзе пратэставалі супраць завода беленай цэлюлозы.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» паднялі на пікеце для збору подпісаў у Светлагорску сцягі з «Пагоняй» і сімволікай ЕЗ, паведамляе прэс-служба кампаніі.

У традыцыйнай акцыі ўдзельнічалі блізу 15 чалавек. Сярод іх – праваабаронцы, актывісты і неабыякавыя жыхары горада.

– Мы выкарыстоўваем парламенцкую кампанію, каб звярнуць увагу да галоўнай праблемы горада – завода беленай цэлюлозы, ад адкідаў якога пакутуюць дзясяткі тысячаў жыхароў. На ўсіх нашых пікетах людзі кажуць менавіта пра гэта. Адзіная магчымасць дамагчыся закрыцця завода – узмацненне ціску на ўлады. Гэта мы і прадоўжым рабіць, – апавёў актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Савіч, які ўдзельнічае ў парламенцкай кампаніі ў Светлагорскай выбарчай акрузе №46.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў у Светлагорску праходзяць штодня. Сёння актывісты збіраюць подпісы ля крамы «Мегатоп» у мікрараёне Юбілейны 2 да 16-й. 23 верасня пікет для збору подпісаў пройдзе ля крамы Fix Price каля Цэнтральнай плошчы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках