20 красавiка 2024, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чачні затрымалі трох «ведзьмакоў»

1
У Чачні затрымалі трох «ведзьмакоў»

У аднаго з іх знайшлі «доўгатэрміновы кантракт з джынам».

Ва Урус-Мартане на паўднёвы захад ад сталіцы Чачні Грознага затрымалі трох чалавек паводле падазрэння ў «вядзьмарстве», паведаміў ЧДТРК «Грозны». У эфіры тэлеканала іх прымусілі апавесці пра метады працы і папрасіць прабачэння, піша «Новая газета».

Паводле словаў галоўнага лекара цэнтра ісламскай медыцыны ў Грозным, багаслова Адама Эльжуркаева, затрыманая Зіна Чакаева «звярталася да самых вычварных метадаў сіхру [вядзьмарства]», у Тагіра Мутаева быў «доўгатэрміновы кантракт з джынам», а Маі Зільбухарава для збавення ад сурокаў раіла кліентцы выкупацца ў адвары з зарэзанай курыцы (пераклад рэпартажу прыводзяць «Кавказ.Реалии»).

Хоць у тэкставай версіі матэрыялу ўсе трое называюцца шарлатанамі, Эльжуркаеў сказаў ім, што яны «прадалі сваё цела і сваю душу д'яблу», з якім у іх нібыта дамова. «Тыя, каго да нас прыводзяць, звычайна займаюцца нечым адным. Хтосьці варажбой, нехта яшчэ чымсьці. А ты і варожыць, і лялькі выкарыстоўваеш, і свечкі, і замкі. Цябе Усявышні рассакрэціў, таму што ты шайтан», – звярнуўся ён да Чакаевай.

Падобны сюжэт пра затрыманне «вядзьмаркі» з'явіўся ў эфіры «Грознага» 11 верасня. Секінат Ібрагімаву, якая ехала з Паўночнай Асеціі ў Чачэнію, затрымалі з замкамі, ключамі і зямлёй нібыта са свежых магілаў. «Гэтыя вядзьмаркі больш небяспечныя за ўсякі тэрарызм, вахабізм, наркаманію», – казаў тады Эльжуркаеў. Ібрагімава ў канцы на камеру назвала сябе «брудным стварэннем» і папрасіла да яе больш не звяртацца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках