25 красавiка 2024, Чацвер, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на нафту могуць узляцець: Што будзе з бензінам на беларускіх запраўках?

3
Кошты на нафту могуць узляцець: Што будзе з бензінам на беларускіх запраўках?

Якіх зменаў чакаць у найбліжэйшы час і да канца гэтага года.

Сёння бензін на АЗС падаражэў на капейку. Пра сітуацыю з коштамі на паліва і перспектывы для беларусаў сваё меркаванне ў каментары Myfin.by выказаў эканамічны эксперт Аляксей Аўдонін.

– Гледзячы з апошніх ваганняў на сусветных рынках нафты ў сувязі з падзеямі ў Саудаўскай Аравіі, шмат у каго ўзнікае пытанне, што ж будзе далей з палівам на беларускіх запраўках і з коштам на гэтае паліва. Многія эксперты прагназуюць, што сусветны кошт на нафту можа вырасці і да $ 100. Некаторыя ж, наадварот, кажуць, што кошт нафты можа да канца года знізіцца і нават наблізіцца да $ 35 за бараль.

Таму цяпер, ва ўмовах такой геапалітычнай нестабільнасці, прагнозы рабіць досыць складана. Але адназначна можна сказаць, што сітуацыя на рынку нафты будзе імкнуцца да нейкай стабільнасці і пэўнага выраўноўвання коштаў. І рэзкіх скокаў – павышэння кошту за бараль на $ 10–20 – не будзе.

Адпаведна чакаць для беларусаў нейкага рэзкага скачка коштаў на паліва не варта. Разам з тым важна, каб у выпадку зніжэння кошту на нафту, якое прадракаюць некаторыя эксперты, гэта адбівалася на кошце паліва на нашых запраўках. Як у прынцыпе гэта адбываецца ў еўрапейскіх краінах.

Таму для нас, для простых грамадзянаў і спажыўцоў у Беларусі, галоўнае, каб рэзкіх скокаў на паліва не было. І каб гэтыя змены сама менш вытрымліваліся ў той коштавай мяжы, якая ёсць цяпер. Гэта значыць максімум, калі і будзе павышэнне раздробных коштаў на аўтамабільнае паліва, то не больш чым на 1-2 капейкі за месяц да канца года. У прынцыпе падобны рэжым коштаў, думаю, і будзе вытрымлівацца ў нас у астатнія месяцы 2019 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках