18 кастрычнiка 2019, Пятніца, 20:36
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

У Албаніі адбыўся самы магутны землятрус за 30 гадоў

3
У Албаніі адбыўся самы магутны землятрус за 30 гадоў

Пацярпелі больш за сто чалавек.

Землятрус магнітудай 5,6 і трохі менш моцны падземны штуршок пасля яго ўскалыхнулі албанскі партовы горад Дурэс у суботу, 21 верасня, разгойдваючы дамы там, а таксама, сярод іншых, у сталіцы Тыране.

Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на Reuters.

Міністэрства абароны заявіла, што гэта самы магутны землятрус у Албаніі за апошнія 30 гадоў.

"Усе нашы суседзі выбеглі з крыкам. Дзякуй Богу, гэта было нядоўга – блізу 20 секундаў. Гэта быў кашмар на 10 паверсе. Я не памятаю больш магутнага, чым гэты", – сказаў 67-гадовы пенсіянер Агім у Тыране.

Міністарка аховы здароўя Агерта Манастырліу заявіла, што 68 чалавек атрымалі дапамогу ў выніку траўмаў у Тыране і Дурэсе. Большасць пацярпелых – гэта людзі, якія атрымалі траўмы, калі выбягалі з дамоў у паніцы.

Многія з іх былі выпісаныя пасля лекавання, сказала яна.

"Менш людзей прыходзіць у лякарні (пасля першай спешкі)", – сказала Манастырліу журналістам.

У рэгіёне Тыраны пашкоджаныя 48 дамоў і тры шматкватэрныя дамы, а ў рэгіёне Дурэса – 42 дамы і чатыры шматкватэрныя дамы, заявіла міністарка абароны Олта Хачка на прэс-канферэнцыі.

"Самае галоўнае, што стратаў сярод людзей няма", – дадала яна.

Многія албанцы да гэтага часу не вярнуліся ў свае дамы ў сталіцы Тыране і партовым горадзе Дурэсе пасля землятрусу магнітудай 5,8, праз які траўмавана 105 чалавек і сотні дамоў былі пашкоджаныя.

Улады сцвярджаюць, што пасля землятрусу ў суботу днём было зафіксавана больш за 100 наступных штуршкоў.

Пашкоджанні атрымалі блізу 600 дамоў. У Тыране, Дурэсе і іншых заходніх і цэнтральных раёнах узніклі праблемы з энэрга- і водазабеспячэннем.

Многія людзі, якія пакінулі свае дамы, знаходзіліся ў часовых сховішчах, калі эксперты ў нядзелю аглядалі пашкоджаныя дамы.

Міністарка абароны Олта Хачка, выступаючы на пасяджэнні Кабінета міністраў, якое адбылося ў нядзелю, сказала, што "на шчасце, нафтавыя свідравіны не пашкоджаныя".

Геалагічная служба ЗША дала землятрусу пачатковую магнітуду 5,6, у той час як Албанскі інстытут геалагічных навук паведаміў, што зарэгістраваў 5,8.