25 красавiка 2024, Чацвер, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд прызнаў экс-прэзідэнта Румыніі Бэсеску агентам камуністычнай спецслужбы

2
Суд прызнаў экс-прэзідэнта Румыніі Бэсеску агентам камуністычнай спецслужбы
ТРАЯН БЭСЕСКУ

Траян Бэсеску заявіў, што не прызнае абвінавачванняў у шпіянажы.

Апеляцыйны суд Бухарэста прызнаў даказаным, што былы румынскі прэзідэнт Траян Бэсеску працаваў інфарматарам дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Румыніі (секурытатэ) у камуністычную эпоху, паведаміла 20 верасня выданне Balkan Insight.

Суд пацвердзіў высновы расследавання, праведзенага Нацыянальнай радай паводле вывучэння архіваў тайнай паліцыі (CNSAS). Сярод іншага, расследаванне вызначыла, што Бэсеску ў 80-я гады займаўся шпіянажам.

У пастанове суда адзначаецца, што Бэсеску падаваў інфармацыю румынскай ваеннай выведцы, але не ведаў, што гэтая служба была часткай секурытатэ.

Бэсеску заявіў, што падасць апеляцыю на гэтую пастанову, бо не прызнае абвінавачванняў.

Ён быў прэзідэнтам Румыніі з 2004 да 2014-га года.

Паводле дакументаў румынскай выведкі і CNSAS, камуністы завербавалі Бэсеску ў 1972 годзе, калі ён быў студэнтам акадэміі ваенна-марскога флоту. Ягонае дасье знішчылі ў 1979 годзе, пасля таго як Бэсеску ўступіў у Камуністычную партыю Румыніі.

У цяперашні час Траян Бэсеску прадстаўляе інтарэсы Румыніі ў якасці дэпутата Еўрапейскага парламента ад хрысціянска-дэмакратычнай Партыі народнага руху.

Румынскім заканадаўствам прадугледжана, што не ўсе былыя інфарматары секурытатэ могуць быць публічна прызнаныя даносчыкамі. Даць правільную ацэнку – абавязак судоў, якія вызначаюць, ці мела дзейнасць канкрэтных інфарматараў значэнне для секурытатэ, піша "Радыё Свабода".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках