18 красавiка 2024, Чацвер, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прывезлі найноўшыя спарткары BMW

17
У Менск прывезлі найноўшыя спарткары BMW

Проста з канвеера.

У Менск прывезлі «зараджаныя» навінкі BMW, распрацаваныя «спартовым» падраздзяленнем. Аўтамабілі X3M і X4M паступілі ў Беларусь наўпрост з канвеера. Яшчэ да старту продажаў аўтацэнтр «Аўтаідэя» правёў закрыты тэст-драйв у Ліпках і разам з прыхільнікамі маркі выпрабаваў машыны ў рэжыме «без абмежаванняў», піша tut.by.

Нямецкі вытворца падзяліўся з Беларуссю адразу трыма спартовымі мадэлямі – X3M, X4M і M5. Новыя аўтамабілі адносяцца да версіі Competition, гэта значыць валодаюць максімальнай камплектацыяй. Пасля дэманстрацыі іх магчымасцяў яны застануцца ў краіне і будуць даступныя для набыцця.

Кошты на навінкі сфармавалі толькі нядаўна. Так, красовер BMW X3M каштуе ад 85 да 120 тыс. еўраў, а купэпадобны X4M – ад 88 да 120 тыс. еўраў. Спартовы седан BMW M5 у гатовай камплектацыі Competition прапануюць у Менску за 141,8 тыс. еўраў. Падобныя кошты дзейнічаюць і для пакупнікоў у іншых краінах.

«У Беларусь спартовыя навінкі прыехалі аднымі з першых, што ўжо забяспечвае высокую цікавасць да іх. Нягледзячы на атлетычную знешнасць, у салоне прасторна і камфортна: машыны створаныя для штодзённага выкарыстання, а не разавых паездак. Якраз такія спарткары і запатрабаваныя сярод беларусаў. Цяпер "зараджаныя" нямецкія аўтамабілі будуць больш шырока прадстаўленыя на беларускіх дарогах», – адзначылі ў аўтацэнтры «Аўтаідэя».

BMW X3M і X4M выпушчаныя сёлета і адносяцца да класаў SAV (Sports Activity Vehicle) і SAC (Sports Activity Coupe). Абедзве мадэлі абсталяваныя 6-цыліндравым бітурбарухавіком на 510 «коней», якія працуюць з 8-ступеністай скрынкай-аўтаматам. Першая «сотня» аўтамабіляў паскараецца за 4,1 секунды. Як і належыць, аўтамабілі валодаюць поўнапрыводнай трансмісіяй xDrive.

Інжынеры папрацавалі над адмысловай падвескай з трыма рэжымамі руху: распрацавалі арыгінальныя вагары, стабілізатары і іншыя элементы. Паветразаборнікі сталі шырэйшыя, бамперы агрэсіўнейшыя, а сувязь з зямлёй трымаюць колы дыяметрам 20 ці 21 цаля. Для кіроўцы прадугледжаная прафесійная навігацыя, праекцыйны экран і ўсе разумныя асістэнты. У камплектацыю ўваходзяць адаптыўныя амартызатары, спартовыя сядзенні, скураная абіўка і высакаякасны гук Harman Kardon.

BMW M5 у сваю чаргу адносіцца да спартовых седанаў бізнэс-класу. Вонкава аўтамабіль выглядае зграбным, з новага кідаюцца ў вочы падвойныя краты радыятара і бакавыя паветраводы. Унутры стаіць 8-цыліндравы рухавік магутнасцю 625 л. с., які дазваляе машыне выканаць спрынт усяго за 3,3 секунды. Для пераключэння перадачаў усталяваны 8-ступеністы «аўтамат». У версію Competition уключаны амаль усе опцыі – ад лазерных фараў да музычнай сістэмы Bowers & Wilkens.

Для прыхільнікаў хуткіх машынаў пад Менскам правялі закрыты тэст-драйв спарткараў. Іх можна было апрабаваць у спрынце і на крутых віражах. А за якасцю манеўраў сачыла каманда інструктараў экстрэмальнага кіравання цэнтра Сяргея Аўчыннікава.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках