22 кастрычнiка 2019, aўторак, 0:27
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Леанід Заіка: Каровы і свінні – канкурэнты настаўнікам

14
Леанід Заіка: Каровы і свінні – канкурэнты настаўнікам
Фотa: depositphotos.com

Настаўнікаў таксама дояць: пасылаюць ставіць подпісы за таго ці іншага кандыдата ад улады.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка кажа, што ён на баку дзяцей, а не настаўнікаў і бацькоў, таму што кінутымі ў гэтай сітуацыі застаюцца дзеці, паведамляе «Салідарнасць».

– У школах такія выпадкі адбываюцца кожны дзень. Калі «прэзідэнт» сказаў, што каровы абос...ные, чаму настаўнік не можа сказаць, што трындзец табе будзе?

На думку Заікі, падобныя гісторыі ў школе адбываюцца з прычыны зніжэння выхаванасці дзяцей і педагогаў.

Гаворачы пра статус настаўніка ў Беларусі і пра тое, чаму грошы на заканчэнне рамонту малочна-таварных фермаў у бюджэце знайшлі, а сродкі на будаўніцтва і стварэнне новых школаў і павышэнне заробкаў настаўнікам да гэтага часу шукаюць, эксперт заўважыў:

– У Беларусі аграрнае лобі на ўсіх узроўнях. Яно будуе свінарнікі і кароўнікі. Канкурэнты настаўнікам – каровы і свінні.

І дадаў, што настаўнікаў таксама дояць: пасылаюць ставіць подпісы за таго ці іншага кандыдата ад улады.