25 красавiка 2024, Чацвер, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Полацкае княства адбараніла незалежнасць ад манголаў

2
Як Полацкае княства адбараніла незалежнасць ад манголаў

Дзякуючы гэтаму беларусы ніколі не былі падданымі Арды.

Мангольскае ўварванне абмінула землі Полацкага княства. Орды, якія ўварваліся ў Еўропу са стэпаў Азіі, прайшлі агнём і мячом па Суздальскай зямлі, узялі некалі магутны Кіеў. Ці толькі геаграфічнае становішча стала прычынай таго, што Полацак застаўся ў баку ад мангольскай плягі?

Пасля таго, як войскі вялікага хана - Чынгісхана - скарылі вялікія тэрыторыі, якія ўключалі ў сябе паўночную частку Кітая, Сярэднюю Азію і каўказскія зямлі, яны дабраліся да стэпавых меж Кіеўскай Русі. Полаўцы, што жылі тут, здаўна варагавалі з кіеўскімі ўладарамі, але гэтым разам папрасілі дапамогі, піша «Літвін».

КНЯЗЬ ЯРАСЛАЎ, БАЦЬКА АЛЯКСАНДРА НЕЎСКАГА

Разумеючы, якую пагрозу нясе прыход жорсткіх заваёўнікі, князі Русі вымушаныя былі пайсці на збліжэнне з даўнімі ворагамі. У выніку 31 траўня 1223-га года на рацэ Калцы адбылася першая і адна з самых крывавых бітваў у гісторыі Кіеўскай Русі з удзелам аб'яднаных сіл рускіх князёў і полаўцаў.

Няўзгодненасць дзеянняў і дрэнная арганізацыя бою падвялі князёў: манголы нанеслі супраціўніку поўную паразу, знішчыўшы дзевяць дзясятых аб'яднанага войска. У баі загінулі шматлікія знакамітыя галіцкія, валынскія, кіеўскія, смаленскія баяры, дружыннікі. Пакараўшы русічаў, манголы павярнулі назад у свае ўлусы. Полацкае княства сваіх ваяк на бітву не адпраўляла.

Збліжэнне паміж даўнімі спаборнікамі Полацкім княствам і Ноўгарадам пачалося яшчэ на пачатку 13-га стагоддзя, калі абодва княствы вымушаныя былі стрымліваць наступ нямецкіх заваёўнікаў - крыжакоў. Трэба адзначыць, што той хаўрус быў даволі паспяховы для абедзвюх старон, бо ў выніку нямецкія рыцары былі вымушаныя спыніць сваё прасоўванне на Усход.

Праз 14 гадоў пасля калатні на Калцы манголы зноў вярнуліся да рускіх меж. Войска Бату-хана ўзяло Пераяслаў, а затым і іншыя гарады, у тым ліку стольны Уладзімір, Разань, Каломну. Ноўгарад не быў атакаваны манголамі. Прычына дагэтуль у цэнтры ўвагі гісторыкаў, дакладнага адказу на праблему няма.

Ёсць меркаванне, быццам халодны клімат чарговы раз дапамог паўночным землям. Іншыя кажуць пра тое, што прычынай паслужылі фізічная стомленасць манголаў, якім давялося на свае вочы ўбачыць гераізм ваяк, што абаранялі свае землі.

АТРЫМАЎШЫ ЯРЛЫК НА КНЯЖАННЕ НА РУСІ, ЯРАСЛАВАВІЧЫ МАГЛІ РАЗБІРАЦЦА З ВОРАГАМІ НА ЗАХАДЗЕ

Але, можа быць, рэч не толькі ў гераізме і ў трываласці, а ў палітыцы, у рацыянальным разліку, які і вызначыў мэты ў ваеннай кампаніі хана Батыя. Унук слаўнага Чынгісхана абапіраўся на свайго хаўрусніка, а таму і не крануў ягоныя ўладанні.

А хаўруснікам манголаў быў ніхто іншы, як князь Яраслаў, брат вялікага князя Юрыя Усеваладавіча. У 1238 годзе манголы ўдарылі па Уладзіміра-Суздальскім княстве невыпадкова. Там ішла барацьба за ўладу. Таму і адправіўся на раку Сіць князь Юрый збіраць войска. Яраслаў яму не дапамог у сечы на Сіці, нібыта не паспеў.

Напраўду Яраслаў і не ладзіўся ратаваць дружыны брата, аддаўшы яго манголам на расправу. Пасля разгрому дружын Юрыя манголы не сталі, натуральна, шкодзіць землям, у якіх ужо былі пасаджаныя намеснікі Яраслава (Смаленск). А ў Полацку ўжо кіравалі літвінскія князі, з якімі Яраслаў меў добрыя стасункі, пагадненні аб вайсковай дапамозе. Успомнім: Аляксандр Яраслававіч (празваны потым Неўскім) быў жанаты з дачкой полацкага князя Брачыслава.

Гэтак жа не атакавалі манголы і найбагацейшы Ноўгарад, у які быў запрошаны на княжы пасад сын Яраслава Аляксандр, які з'яўляўся, як вядома, братам мангольскага каралевіча Сартака. Сваякі, натуральна, і ўстрымаліся ад вайны адзін з адным.

Зрэшты, манголы ўсё ж прайшлі мячом па зямлі цяперашняй Беларусі. Прамінуў час, сышоў у нябыт Бату-хан. Літвінскія князі імкнуліся ў 50-х гадах 13-га стагоддзя ўзяць на дзіду Смаленск. Здзяйснялі туды наезды. Манголы наважылі спыніць такую ваенную чыннасць літвінаў.

У заходнюю Беларусь (калі казаць сучаснай мовай) узімку 1258 года накіраваліся тумены Бурундая. Ён загадаў ісці на літвінаў і галіцкім князям, якія залежалі ад яго. Такі загад атрымаў галічанін Васілька і падпарадкаваўся манголам. Князь Даніла Галіцкі атакаваў фартэцыю ў Ваўкавыску, Васілька ўдарыў на Панямонне. Затым татарскія наезды на землі літвінаў паўтараліся з жорсткай няўмольнасцю ў 1270-х гадах аж да 1287 года. Падпадаў пад напады Наваградак, замак у Городні, выпальвалі вёскі на агромністай прасторы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках