23 красавiка 2024, aўторак, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як просты фермер на трактары кінуў выклік Лукашэнку

15
Як просты фермер на трактары кінуў выклік Лукашэнку
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Фермер з Гомельскай вобласці выкрывае аграрную палітыку ўладаў.

Такога «кандыдата» яшчэ не было: Юры Гацэвіч вылучаецца на «выбары» ў «палату прадстаўнікоў» у гомельскай Чыгуначнай акрузе – і прыязджае на пікет на трактары, паведамляе «Белсат».

Фермер гаворыць, што пастанавіў ісці ў палітыку праз несправядлівасць дзяржавы.

«Лукашэнка паўсюль гаворыць і выступае на тэлевізіі: развівайце сельскую гаспадарку, развівайце аграсядзібы. Выдае для гэтага ўказы, але яны не працуюць. Гэта значыць, яны гэтымі ўказамі дураць галаву нам», – заяўляе Гацэвіч.

Сярод прапановаў патэнцыйнага «кандыдата» – упарадкаванне заканадаўства, якое дазволіла б лягчэй існаваць малому бізнэсу, у першую чаргу – тым, хто працуе на зямлі.

«Купі карову – няма дзе яе пасвіць. Забралі ўсе землі і перадалі калгасам», – кажа фермер.

Юры Гацэвіч з вёскі Пакалюбічы стаў вядомы пасля таго, як у сеціве з'явіўся ролік: на відэа фермер эмацыйна апавядае супрацоўніку ДАІ, што на ім зарэгістравана цэлых дзевяць транспартных сродкаў, і за кожны – трэба плаціць велізарны дарожны збор.

На канале фермера на «YouTube» гэты ролік прагледзелі больш за 250 тысячаў чалавек. Большасць каментатараў падтрымала Юрыя, нязгоднага з такой сістэмай аплаты дарожнага збору. Некаторыя прыйшлі падтрымаць фермера і сёння, ужо не віртуальна.

Вось што сказалі ў каментары «Белсату» жыхары Гомеля:

«З роліка даведаліся пра ягоную пазіцыю. Грамадзянскую. Правільную, як мне здаецца».

«Чалавек працуе, добрасумленна. Значыць, трэба за яго галасаваць, падтрымліваць яго».

«Калі “кандыдат” незалежны, на ўладу не арыентуецца, то чаму б не?»

«“Выбары” ўжо даўно прайшлі ў адміністрацыі Лукашэнкі. Засталося “галасаванне” нікому не патрэбнае».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках