23 красавiка 2024, aўторак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Казлоў: Гэтая паўзучая «інтэграцыя» абернецца масавымі выступамі

3
Мікола Казлоў: Гэтая паўзучая «інтэграцыя» абернецца масавымі выступамі

Якія палітычныя пытанні хвалююць цяпер беларусаў.

Ва ўсёй краіне праводзяцца пікеты, на якіх ідзе збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у «дэпутаты палаты прадстаўнікоў». Незалежныя прэтэндэнты выкарыстоўваюць гэтую магчымасць перш за ўсё для таго, каб звярнуць увагу людзей на палітычныя і сацыяльныя праблемы, а таксама збіраюць подпісы за развязанне пытанняў рознага ўзроўню, паведамляе «Белсат».

«Праблемы ў Заслаўі: гэта якасць вады, гэта палігон, каб яго вынеслі за межы горада, палігон адкідаў побытавых», – падыходзіць актывіст да мінакоў.

Ігар Лабкоў збірае подпісы, каб вылучыцца кандыдатам у «дэпутаты» у Заслаўі. І паралельна агітуе мясцовых падпісвацца пад зваротам да ўладаў, каб развязаць экалагічныя пытанні горада.

«Я не маю ілюзій пра тое, што незалежных кандыдатаў могуць абраць у "парламент". Я мяркую, што мы можам выкарыстоўваць гэтую кампанію, каб стасункаваць з людзьмі, апавядаць пра Беларускую хрысціянскую дэмакратыю, апавядаць, што ёсць альтэрнатыва», – кажа Ігар Лабкоў.

Актывісты ж з Аб'яднанай грамадзянскай партыі гутараць з мінакамі пра небяспеку інтэграцыі з Расеяй.

«Гэтая паўзучая анэксія выклікае ва ўсіх неспакой, і, напэўна, гэта абернецца нейкімі выступамі, мне так здаецца, такое адчуванне складваецца», – кажа Мікола Казлоў з АГП.

«За адстаўку міністра адукацыі Карпенкі і за падтрымку кандыдата ў дэпутаты. Падыходзьце, стаўце подпісы!» – гучна кажа Віталь Рымашэўскі на пікеце для збору подпісаў каля вакзала.

Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі патрабуюць зменаў у сістэме адукацыі, абмяркоўваюць з людзьмі прычыны канфліктаў у школах і шукаюць шляхі развязання гэтых праблемаў.

«За гэты час, што ён на пасадзе міністра, я не думаю, што было зроблена хоць нешта, каб рэальна наша адукацыя магла канкураваць. Падручнікі старыя, метадычкі настаўнікі набываюць самі, фармуюць самі», – кажа Вольга Кавалькова, сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

«Гэта можа паслужыць нейкім штуршком, таму што часта такія подпісы служаць менавіта такім сігналам для ўладаў, што вось, людзям не падабаецца», – Надзея Гацак з БХД.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках