29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«IT-краіна»: У кабінеце Мясніковіча няма кампутара, але тры стацыянарныя тэлефоны

43
«IT-краіна»: У кабінеце Мясніковіча няма кампутара, але тры стацыянарныя тэлефоны
МІХАІЛ МЯСНІКОВІЧ
ФОТА: BYMEDIA

Толькі друкаркі не хапае.

Паказаў гэта ён журналістам тэлеканала СТВ. На відэакадрах не атрымалася выявіць слядоў дэсктопа, ноўтбука або планшэта. На стале ў Міхаіла Мясніковіча шмат папераў і тэчак, звяртае ўвагу «Салiдарнасць».

Затое ў кабінеце кіраўніка верхняй палаты «парламента» тры стацыянарныя тэлефоны старога ўзору (для зносінаў з Лукашэнкам, з прэм'ер-міністрам, а таксама ўрадавая сувязь). Плюс да іх – камутатар для сакратарыята.

Мясніковіч дадаў, што носіць з сабой два мабільныя.

Рамонт у кабінеце кіраўніка так званага савета рэспублікі не выглядае свежым. Мясніковіч расказаў пра забабоны: зрабіў рамонт – рыхтуйся да наступнай пасады.

– Прычым не агаворваецца куды: ці ўніз, ці ўверх, – сказаў з усмешкай чыноўнік.

Паводле ягоных словаў, за сваю кар'еру капітальных рамонтаў у працоўных кабінетах ён не рабіў (чыноўнік, сярод іншага, працаваў кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі і прэм'ер-міністрам).

Апавядаючы пра пераўтварэнні ў краіне ў пачатку 90-х, Мясніковіч прадказальна пахваліў Аляксандра Лукашэнку. І адзначыў: калі ў іншых суседніх краінах людзі выходзілі на вуліцу, патрабуючы дэмакратычных пераўтварэнняў і пераходу да свабоднага рынку, то ў Беларусі выступалі за цвёрдыя кошты і поўную занятасць.

Дадамо, што Мясніковіч толькі адзін з многіх беларускіх чыноўнікаў высокага рангу, якія не карыстаюцца на працы кампутарам. Некалькі тыдняў таму свой кабінет паказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка – слядоў кампутара там таксама выявіць не атрымалася.

Пры гэтым у Беларусі дзейнічае праграма стварэння сучаснай лічбавай эканомікі – IT-краіна.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках