23 красавiка 2024, aўторак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаспадару таксы, якая ў Менску «разарвала» твар дзіцяці, далі штраф

25
Гаспадару таксы, якая ў Менску «разарвала» твар дзіцяці, далі штраф

Суд вынес пастанову аб справе НЗ у парку «Кольт».

Суд Менскага раёна вынес пастанову аб справе НЗ у парку актыўнага адпачынку «Кольт», дзе такса «разарвала» твар дзіцяці. Гаспадару сабакі далі штраф, піша tut.by.

Гэта быў адміністрацыйны працэс. Справа разглядалася паводле ч. 2 арт. 15.47 КоАП (Парушэнне правілаў утрымання сабак, катоў і (або) драпежных жывёл, што пацягнула прычыненне шкоды здароўю людзей). На гаспадара сабакі Аляксандра Вараксу наклалі штраф сумай 30 базавых адзінак. Гэта 765 рублёў.

Маці пацярпелай Кіры Дамінікі ставіць у гэтай справе кропку не плануе.

- Цяпер праводзіцца праверка ў рамках Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, - распавядае Кацярына Вайніловіч-Ясючэня. - Калі атрымаем вынікі, тады будзем рабіць высновы. Калі ўгледзяць віну парку, значыць, да парку будуць прэтэнзіі. Віну гаспадара сабакі давялі, адпаведна, ён далей будзе адказваць паводле закону. Што тычыцца асабістых момантаў, ад гэтага чалавека не было ніводнага прабачэння. І суд, і ўся гэтая гісторыя толькі таму, што ў парку ён вёў сябе гэтак жа.

Са слоў Кацярыны, ейная мэта - дамагчыся справядлівасці.

- Гаспадар сабакі не быў у той сітуацыі, у якой я апынулася. Дзіцяці пагражае сур'ёзная аперацыя на два тазасцегнавыя суставы. Дачка стала хварэць. І ў мяне проста няма іншага выйсця, акрамя як яго пакараць.

Гаспадар сабакі Аляксандр Варакса кажа, што ніякіх станоўчых эмоцый з нагоды пастановы суда не адчувае, бо пацярпела дзіця. Як і раней, працягвае ён, іх сям'я не адмаўляецца ад дапамогі ў лячэнні Кіры Дамінікі.

- Ці будзеце спрабаваць звязацца з сям'ёй дзяўчынкі?

- Я не магу з імі выйсці на сувязь, у мяне няма іх кантактаў, свае звесткі я ім перадаў. Калі дзіцяці патрэбная дапамога, мы гатовыя дапамагаць.

Вяртаць таксу Амура ў Менск гаспадар пакуль не збіраецца. Цяпер сабака жыве ў яго сяброў у Гомельскай вобласці.

Нагадаем, у жніўні 8-гадовую дачку мянчанкі Кацярыны Вайніловіч-Ясючэні запрасілі на дзень нараджэння. Дзіцячае свята праходзіла ў парку актыўнага адпачынку ў Ратамцы. Пакуль бацькі імянінніцы аплачвалі квэст, дзеці апынуліся побач з таксай іншых адпачывальнікаў.

Са слоў Кацярыны, сабака «парваў» твар ейнай дачкі Кіры Дамінікі, дзіця аперавалі, больш за тыдзень дзяўчынка правяла ў лякарні. Аляксандр Варакса, гаспадар сабакі, казаў, што ў той дзень адбыўся жахлівы збег абставін. Сабаку Амура ўкусіла аса. Сабаку прывязалі крыху далей ад альтанкі, дзе быў яе ўладальнік. Калі Кіра з кампаніяй хлопцаў падышлі да жывёліны, побач знаходзіўся сябар Аляксандра. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў лічаныя хвіліны. Што менавіта стала прычынай бяды, гаспадар на той момант не разумеў, ён меркаваў, што дзяўчынка нахілілася, каб пацалаваць сабаку.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках