19 красавiка 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восеньскае раўнадзенства 2019: значэнне, прыкметы і рытуалы

Восеньскае раўнадзенства 2019: значэнне, прыкметы і рытуалы

Што азначае дзень восеньскага раўнадзенства, і як уплывае на жыццё людзей.

Восеньскае раўнадзенства - адзін з двух дзён у годзе, калі дзень роўны ночы. Гэты дзень, незалежна ад надвор'я і іншых чыннікаў, з'яўляецца пачаткам астранамічнай восені, піша «УНІАН».

Восеньскае раўнадзенства: калі, дата

Восеньскае раўнадзенства 2019 у Беларусі надыдзе 23 верасня а 10:50 паводле беларускага часу. Потым дзень будзе станавіцца карацейшы аж да дня зімовага сонцастаяння, якое сёлета прыпадае на 22 снежня.

Восеньскае раўнадзенства: што трэба зрабіць у гэты дзень

Згодна з павер'ем, у гэты дзень адкрываецца "нябесная брама", таму ён як мага лепш пасуе для рознага кшталту просьбаў і малітваў. Нерэлігійным жа людзям можна смела снаваць планы - яны абавязкова спраўдзяцца.

Са слоў астролагаў, пажадана ў гэты дзень пазбавіцца ад усяго, што перашкаджае рухацца наперад - ад непатрэбных людзей, стасункаў і тым больш рэчаў. Таму паспрабуйце у дзень восеньскага раўнадзенства зрабіць генеральную прыборку дома, выкінуўшы кучу непатрэбнага.

Паколькі ў гэтым годзе сонца ў момант перасячэння экватара знаходзіцца ў знаку Шаляў, астролагі раяць надаць трохі часу сабе і правесці яго ў адзіноце, медытуючы і прыводзячы свае думкі ў парадак.

Рытуалы у дзень восеньскага раўнадзенства

Мяркуецца, што энэргія раўнадзенства дапамагае самотным людзям знайсці пару, аднак для гэтага варта правесці пэўныя рытуалы. З самых простых - пакласці другую падушку на ложак або паставіць другую зубную шчотку ў ванным пакоі.

Таксама з дапамогай рытуалаў можна залучыць багацце. З даўніх часоў дзень восеньскага раўнадзенства асацыюецца з дастаткам, бо ў гэты час увесь ураджай ужо сабраны і запасы прадуктаў на зіму поўныя. Згодна з прыкметамі, для прыцягнення дастатку варта прыгатаваць што-небудзь з прадуктамі новага ўраджаю, для ўзмацнення эфекту страва павінна быць круглай, напрыклад, пірог з яблыкамі ці запечаны гарбуз.

Акрамя таго, можна тройчы пералічыць грошы, і напісаць на цыдулцы суму, якую хацелі б бачыць у партманэце.

Народныя прыкметы у дзень восеньскага раўнадзенства

Якое надвор'е ў гэты дзень, такая ж будзе і ўся восень.

Калі ў гэты дзень яснае і сухое надвор'е, то зіма будзе позняй.

Калі птушкі ляцяць у вырай, то зіма наступіць рана і будзе суровай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках