26 красавiка 2024, Пятніца, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дайдзі і выгані»: расейскі мастак малюе ікону шамана Габышава

2
«Дайдзі і выгані»: расейскі мастак малюе ікону шамана Габышава
АЛЯКСАНДР ГАБЫШАЎ
ФОТА: ЧЫТА.РУ

На партрэце ён выяўлены ў вобразе святога.

Новасібірскі мастак Канстанцін Яроменка піша партрэт шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву з мэтай "выгнаць Пуціна". На партрэце якуцкі шаман намаляваны ў вобразе святога на абразе. Сваю працу мастак апублікаваў 23 верасня, піша выданне "Сибирь.Реалии".

Спачатку Яроменка збіраўся назваць карціну "Выратуй і выгані", але ў каментарах пад постам у фэйсбуку яму прапанавалі варыянт "Дайдзі і выгані", і мастаку ён спадабаўся. Са словах Яроменкі, ён працуе над партрэтам, які задумаў да таго, як Габышава затрымалі.

- Аляксандр Габышаў у сакавіку адправіўся з Якуціі ў Маскву для правядзення "абраду выгнання Пуціна". Яго затрымалі 19 верасня на мяжы Бураціі ды Іркуцкай вобласці. Супраць шамана распачалі крымінальную справу пра заклікі да экстрэмізму. З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе. Пазней Габышаў паведаміў сваім прыхільнікам, што з ім абыходзіліся карэктна, а з тымі, хто яго затрымліваў, яны "нават пасябравалі". Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не мае дачынення да затрымання шамана.

- У праваабарончай арганізацыі Amnesty International Габышава назвалі вязнем сумлення і запатрабавалі яго вызвалення. Рэакцыя ўладаў выглядае абсурднай, а Габышаў, як і астатнія грамадзяне, мае права на свабоднае выказванне сваіх палітычных поглядаў і правядзенне рэлігійных абрадаў, адзначылі праваабаронцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках