19 красавiка 2024, Пятніца, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раса Юкнявічэне: Сталін і Гітлер нясуць аднолькавую адказнасць за пачатак Другой сусветнай вайны

7
Раса Юкнявічэне: Сталін і Гітлер нясуць аднолькавую адказнасць за пачатак Другой сусветнай вайны
РАСА ЮКНЯВІЧЭНЕ
ФОТА: DELFI

Рэзалюцыі Еўрапейскага парламента трапіла ў самае балючае месца Крамля.

Еўрапейскі парламент заклікаў Еўракамісію даць адпор намаганням Расеі ў апраўданне злачынстваў, учыненых савецкім рэжымам. Заклік ЕЗ выклікаў вострую рэакцыю расейскага МЗС. Адным з ініцыятараў рэзалюцыі Еўрапарламента была Раса Юкнявічэне, еўрапарламентарка ад літоўскай партыі кансерватараў. Палітык пагадзілася адказаць на некалькі пытанняў карэспандэнта Charter97.org.

- Якое значэнне, на вашу думку, у рэзалюцыі Еўрапейскага парламента, прынятай з нагоды 80-годдзя пакта Молатава-Рыбентропа, у якой еўрапарламентарыі назвалі намаганні Масквы «скрывіць гістарычныя факты і апраўдаць злачынствы, учыненыя савецкім таталітарным рэжымам» часткай інфармацыйнай вайны супраць дэмакратычнай Еўропы?

- У рэзалюцыі канстатуюцца важныя рэчы, якія з'яўляюцца гістарычнай праўдай, у адрозненні ад той, якую выкарыстоўваць гістарычныя падзеі ў якасці інфармацыйнай зброі.

Тое, што мы трапілі ў балючае месца Крамля, дэманструе самая сапраўдная істэрыя расейскага МЗС. Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава, заявіла, што сцвярджэнні аб тым, што пакт Молатава-Рыбентропа стварыў умовы для таго, каб пачалася Другая сусветная вайна, не маюць нічога агульнага з гісторыяй.

Тым часам як мы ўсе добра ведаем было з дакладнасцю да наадварот, таму і трэба каб маладое пакаленне не толькі грамадзян Еўрапейскага звязу але і ўсяго свету ведала пра тую адказнасць, якую нясе СССР за пачатак Другой сусветнай вайны.

- Вы маглі б нагадаць пра дзеянні СССР у дачыненні да Літвы і літоўцаў?

- У выніку пратаколаў пакту Молатава-Рыбентропа Літва знікла з сусветнай карты, мы апынуліся пад акупацыяй СССР, сотні тысяч літоўцаў былі дэпартаваныя, ва ўсе куткі Савецкага Саюза, мноства з іх памерла ад голаду, хвароб і катаванняў.

Тысячы і тысячы літоўцаў, баючыся за свае жыцці і праз пагрозу з боку НКУС, уцякалі на Захад. Больш за тое, савецкая акупацыя прынесла нам не толькі страты для грамадзян, але і гіганцкае эканамічнае адставанне.

- Крэмль транслюе сваю версію гістарычных падзей не толькі для жыхароў ЕЗ, але і грамадзян самой Расейскай Федэрацыі?

- Натуральна, што ўся гэтая хлусня перш за ўсё прызначаецца для адурманьвання жыхароў Расеі, якім Крэмль спрабуе прадэманстраваць што гісторыя СССР і Расеі - гэта выключна прадмет гонару і славы.

Аповяд, які фактычна спрыяе з'яўленню шавінізму, нацыяналізму. Натуральна, што абвінавачванні ў злачынствах камуністаў, жахі сталінскага тэрору тарпедуюць наратыў слаўнай, мірнай і ганарлівай Расеі, таму Масква спрабуе закрыць рот крытыкам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках