18 красавiка 2024, Чацвер, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Ліды: У нашай краіне ўсё, як у показцы

19
Жыхар Ліды: У нашай краіне ўсё, як у показцы
ФОТА: FOTOBEL.BY

Славутыя «папіццот» у Беларусі так і не ўбачылі.

На гэтых выхадных лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч правёў пяць адкрытых сустрэч з грамадзянамі на Захадзе Беларусі. Сайт «Народнай Грамады» публікуе ліст аднаго з жыхароў Ліды.

Затое лядовыя палацы будуюць... А за якія шышы туды ісці? Калі станкі на заводах з савецкіх часоў... Які можа быць збыт прадукцыі, калі гэтую прадукцыю вырабляюць на станках савецкіх часоў?

Другое. Я сам аграном па адукацыі. Адпрацаваў 2 гады пасля каледжа... Ці не адпрацаваў, можна сказаць, адпакутаваў! Якая моладзь пойдзе ў гэтую вёску? Аграном там атрымлівае заробак капеечны, дык і яшчэ яму ўвесь мозг вынесуць, бо начальству зверху таксама выносяць мозг...

Якая моладзь застанецца ў вёсцы, калі там ні заробкаў, ні выходных? Я сам быў загадчыкам майстэрнямі. Усе людзі летам купаюцца, шашлыкі смажаць, адпачываюць. А ты прывязаны да гэтых майстэрняў. І самае цікавае: я працаваў у выхадныя дні, але ў табелі ставіліся выходныя. Гэта значыць, «за дзякуй». А не выйдзі на працу - домік страціш. Затое ў Нямеччыне, як мне распавялі, фермер працуе шэсць дзён. У суботу да абеду. І ідзе ў бар піва піць. Адпаведна, у нядзелю выхадны робіць. І ўраджайнасць лепшая, чым у нас, і страт не мае...

Няма ў нас справядлівасці!

Маё меркаванне такое: каб пайшла ў вёску моладзь, трэба зрабіць у вёсцы заробак удвая большы, чым у Менску. Тады людзі б туды пайшлі.

Лукашэнка няправільную палітыку вядзе. Тое, што ён сябруе з Расеяй - гэта добра. Мы былі, ёсць і будзем залежныя ад яе. Але вось не разумею: навошта сварыцца з Еўропай? Калі б укласці грошы ў нашы заводы, закупіць новыя станкі, вырабляць больш якасную прадукцыю (я пра ўсе галіны кажу), прадаць гэту прадукцыю ў краіны Еўропы, а яшчэ і ў Расею, мы б жылі ў шакаладзе! Не мы ехалі б на заробкі да суседзяў, а яны да нас...

А якія тупыя законы прыняў Лукашэнка? «Дармаедства», пенсійны ўзрост (людзі будуць ужо за станкамі паміраць)... Такое адчуванне, што ў яго пачынаецца старэчы маразм. Ён жа тупа не дае людзям зарабіць. Так у нас у горадзе шмат хто кажа.

Як у показцы: я вось і душу і душу свой народ, а яны жывучыя гады...», - напісаў жыхар Ліды.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках