28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Карупцыя прывяла да з'яўлення дэфектаў пры будаўніцтве БелАЭС

31
NEXTA: Карупцыя прывяла да з'яўлення дэфектаў пры будаўніцтве БелАЭС

Дэфекты могуць прывесці да збояў у рабоце сістэмы.

Адпаведныя дакументы СК публікуе Telegram-канал NEXTA:

«Зноў сумныя навіны з будпляцоўкі Беларускай АЭС, у якой усё больш шанцаў ператварыцца ў другі Чарнобыль. На гэты раз там былі выяўлены істотныя недахопы ў мантажы крытычнага з пункту гледжання бяспекі абсталявання, а адзін з высокапастаўленых кіраўнікоў кампаніі-падрадчыка нават зарабіў крымінальную справу паводле артыкула 252 КК Беларусі - «Камерцыйны подкуп».

Пра тое, праз якое месца ідзе будаўніцтва, дырэктар БелАЭС Міхаіл Філімонаў адкрыта распавёў у лісце на імя віцэ-прэзідэнта ў бяспецы прадстаўніцтва «Атамбудэкспарта» ў Беларусі Аляксандра Тацько. А грамадскасці, зразумела, не распавёў, бо з іміджам «самай бяспечнай ў свеце» АЭС гэта ніяк не вяжацца. Што ж, мы проста абавязаныя папоўніць прабел у інфармацыі», - піша блогер NEXTA.

У дакуменце паведамляецца, што Управа Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці разглядае крымінальную справу паводле артыкуле 252 КК (камерцыйны подкуп) у дачыненні да начальніка ўправы вентыляцыі і сістэм пажаратушэння расейскай кампаніі «Атамбудэкспарт» Дзмітрыя Зіноўева.

Яго затрымалі яшчэ 6 красавіка прадстаўнікі КДБ падчас атрымання хабару ад расейскай кампаніі «НВА Вентэхсэрвіс» і беларускай «Леванта Груп».

У СК адзначаюць, што няякасная праца Зіноўева прывяла да таго, што на БелАЭС ўсталявалі вентыляцыйныя агрэгаты і клапаны для затрымання агню без праходжання кантролю.

Таксама вентыляцыйнае абсталяванне ставілі без неабходнага кантролю. А выяўленыя дэфекты могуць прывесці «да збояў у працы сістэмы агулам».

На БелАЭС «Белсат» адмовіліся каментаваць затрыманне Зіноўева, параіўшы звярнуцца ў «Атамбудэкспарт». На расейскім прадпрыемстве таксама адмовіліся ад тэлефоннага каментара, спаслаўшыся на тое, што начальнік управы інфармацыі цяпер знаходзіцца ў камандзіроўцы.

Нагадаем, што гэта не першы інцыдэнт на будаўніцтве БелАЭС. Двойчы быў пашкоджаны корпус рэактара. У 2017 годзе падчас перамяшчэння корпус рэактара для першага блока БелАЭС выслізнуў і крануўся зямлі.

А ў ліпені 2019 года падчас будаўнічых работ на Астравецкай АЭС два работнікі атрымалі моцныя траўмы. 59-гадовы і 23-гадовы працоўныя ўпалі з вышыні ў выніку збою працы аўтавышкі.

Апошні скандал вакол будоўлі Беларускай атамнай электрастанцыі быў звязаны з тым, што расейскія будаўнікі не атрымалі заробак за сваю працу.

Запусціць першы рэактар БелАЭС плануецца ўжо ў найбліжэйшыя месяцы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках