23 красавiка 2024, aўторак, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е на працоўным тыдні

1
Якім будзе надвор'е на працоўным тыдні

Уначы па-ранейшаму «мінус».

Цягам працоўнага тыдня пераважны ўплыў на ўмовы надвор'я ў Беларусі зробіць скандынаўскі антыцыклон, сфармаваны ў халодным паветры. Будзе пераважна без ападкаў, у начныя гадзіны пры ясным небе чакаюцца замаразкі, паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет.

У аўторак будзе пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. Уначы ў многіх раёнах рэспублікі чакаюцца замаразкі -0...-4°С, толькі месцамі мінімальная тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за +1...4°С; максімальная тэмпература ўдзень - +8...14°С, на паўднёвым захадзе да +16°С.

25 верасня пераважна без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі рэспублікі замаразкі - 0...-3°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра - +1...6° С; максімальная тэмпература ўдзень - +8...15°С, на паўднёвым захадзе - 16...17°С.

У чацвер толькі на паўднёвым захадзе краіны ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - +1...8°С, месцамі, у асноўным на паўночным усходзе краіны, замаразкі да 0...-3°С, максімальная тэмпература ўдзень - +10...16°С; у паўднёва-заходніх раёнах уначы - +9...10°С, удзень +17...18°С.

У пятніцу кароткачасовыя дажджы прагназуюцца на поўдні рэспублікі. Уначы і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы - +1...8°С, на паўднёвым захадзе да +10°С, месцамі, у асноўным на паўночным усходзе краіны, замаразкі да 0...-3°С; максімальная тэмпература ўдзень - +11...18°С.

У выхадныя нязначна пацяплее, але пойдуць дажджы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках