18 красавiка 2024, Чацвер, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны: У Трампа і Зяленскага будзе вялікая гадзінная сустрэча

1
Кіраўнік МЗС Украіны: У Трампа і Зяленскага будзе вялікая гадзінная сустрэча

Ва ўкраінскага боку ёсць цэлы спіс пытанняў да прэзідэнта ЗША.

Міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Громадське» заявіў, што ва ўкраінскага боку ёсць цэлы спіс пытанняў, якія ён мае намер абмеркаваць з уладамі ЗША.

У размове аб будучай сустрэчы лідара Украінскай дзяржавы Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, Прыстайка сказаў:

«Сустрэча з Трампам будзе абавязкова, у нас ёсць час для гэтага, і гэта не будзе сустрэча на палях дзеля поціску рукі... Будзе вялікая гадзінная сустрэча, падчас якой, у першую чаргу, мы ставім перад сабой задачу наладзіць сувязь. Прэзідэнт Зяленскі двойчы размаўляў праз тэлефон, але мы разумеем, наколькі важна мець непасрэдны кантакт двух лідараў».

Ён нагадаў, што сістэма пабудаваная так: лідары дзяржаў адыгрываюць важную ролю ў дыпламатыі і ў дачыненнях паміж краінамі.

«Калі ўстановіцца нармальнае разуменне і нам удасца адзін аднаму растлумачыць, якімі мы бачым далейшае развіццё нашых двухбаковых стасункаў і выжыванне Украіны ў той вайне, якая вядзецца, - гэта і ёсць асноўныя задачы. Я не змагу вам раскрыць усе задачы, але паверце, ёсць цэлы спіс, які мы пройдзем з ЗША. Часам гэта праблемы, часам - бізнэс-ідэі», - падкрэсліў Прыстайка.

Ён нагадаў, што адной з ключавых задач нацыянальнай бяспекі з'яўляецца энэргетычная бяспека.

«Гэта адно з тых пытанняў, якое абавязкова абмяркуюць прэзідэнты», - дадаў кіраўнік украінскага МЗС.

Зяленскі здзейсніць візіт у ЗША 23-26 верасня для ўдзелу ў 74-й сесіі Генасамблеі ААН. Чакаецца, што ўкраінскі прэзідэнт выступіць з прамовай падчас агульных дэбатаў сесіі, а таксама возьме ўдзел у саміце аб мэтах устойлівага развіцця. У Офісе прэзідэнта анансавалі, што кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з Трампам у Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках