29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бутэлькі з гарачай вадой клалі ў ложкі»: у дзіцячых садках - 12-13 градусаў

15
«Бутэлькі з гарачай вадой клалі ў ложкі»: у дзіцячых садках - 12-13 градусаў

Неспадзяванае вераснёўскае пахаладанне заспела беларускія дзіцячыя садкі знянацку.

Раніцай у панядзелак тэмпература ў некаторых групах упала да 12-13 градусаў. У Полацку абураны бацька, убачыўшы такое, пайшоў наўпрост у райвыканкам, паведамляе «Еўрарадыё».

Размову з чыноўнікамі мужчына запісаў на дыктафон і апублікаваў у сацсетках:

- У дзяцей у садках 13 градусаў.

- Мы ведаем. А другой гадзіне дня ў Віцебску будзе разглядацца... Без Віцебска мы не зможам зрабіць.

- Разглядаць будзеце? Я падыму на вушы aдміністрацыю Лукашэнкі, калі не будзе сёння ацяплення. 13 градусаў! Дзеці не могуць быць пра 13 градусах.

- Мы запыталі Віцебск. Пачакайце да абеду.

«Бутэлькі з гарачай вадой клалі ў ложкі дзецям»

У дзіцячых садках Полацка, куды звярнуліся журналісты, пацвердзілі, што некалькі дзён у памяшканнях было холадна.

- Як спраўляліся? Бутэлькі з гарачай вадой клалі ў ложкі дзецям, клеілі вокны, выкарыстоўвалі абагравальнікі, - распавядаюць журналістам у дзіцячым садку ў Полацку.

Са слоў супрацоўніцы полацкага дзіцячага садка №27, ужо сёння ацяпленне ўключаць:

- З сённяшняга дня [23 верасня. - заўв.] мы падключаныя і цяпло ідзе. Ведаеце, на мінулым тыдні гэта было [тэмпература ў пакоях 13 градусаў. - заўв.]. Сёння раніцай мы атрымалі загад і работы ідуць.

У іншых дзіцячых садках гораду пацвердзілі, што таксама пачынаюць уключаць ацяпленне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках