28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў пачнуць карміць штучным мясам

22
Расейцаў пачнуць карміць штучным мясам

Яно можа з'явіцца на прылаўках услед за каўбасой з саранчы.

Услед за каўбасой з панцыраў саранчы, якую распрацавалі ў Санкт-Пецярбуржскім універсітэце ІЦМА, на расейскіх прылаўках можа з'явіцца штучнае мяса, піша finanz.ru.

Як паведамляе РІА «Новости», стварыць штучны аналаг цяляціны ў лабараторных умовах удалося спецыялістам «Ачакаўскага камбіната харчовых інгрэдыентаў».

Працы, якія вяліся два гады і каштавалі амаль мільён рублёў, дазволілі атрымаць блізу 40 грам прадукту, які на задуму навукоўцаў будзе прыкметна таннейшы за «натуральны» бялок.

«Айчыннае акультываванае мяса можа з'явіцца на расейскіх прылаўках ужо да 2023 года пры ўмове развязання прававога статусу гэтага прадукту», - адзначае прэс-служба Ачакаўскага камбіната.

Кошт штучнай цяляціны расейскай вытворчасці будзе прыкметна ніжэйшы за замежныя аналагі - блізу 800 рублёў за кілаграм. У свеце такі прадукт цяпер каштуе амаль 90 даляраў за кг (5760 рублёў).

Штучнае мяса атрымліваюць з невялікага кавалка мышачнай тканіны цяляці элітнай пароды «Абердзін-ангус» ва ўзросце 2-3 дзён. Клеткі змяшчаюць у пажыўны гель з амінакіслот, вітамінаў, соляў, глюкозы і гармонаў (фактараў росту).

«Вызначальнае пытанне ў працэсе атрымання мяса - гэта выбар падыходнага складу асяроддзя. Яно не толькі павінна падтрымліваць дзяленне клетак, але надаваць прадукту максімальна сапраўдны смак, сакавітасць, колер і водар», - распавядае генеральны дырэктар АКХІ Аляксандр Саўкоў.

«Асяроддзе - адзін з самых дарагіх інгрэдыентаў, яно ўплывае на кошт вырошчвання клетак», - дадае ён.

У ліпені, нагадаем, навукоўцы з Санкт-Пецярбуржскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі (ІЦМА) абвясцілі аб распрацоўцы біядабаўкі да мясных вырабаў на аснове панцыраў саранчы.

Яна, на задуму харчовых біятэхнікаў, павінна замяніць парашковыя канцэнтраты са шкур, рагоў і капытоў, якія дадаюцца ў каўбасы і сасіскі.

Панцыры саранчы багатыя бялком - яны складаюць ад 13% да 77% сухой масы. Такі дадатак можа павысіць якасць прадукту, мяркуюць навукоўцы. Яго ўжо даўно выкарыстоўваюць у афрыканскіх краінах, распавядаў тады прафесар факультэта харчовых біятэхналогій і інжынерыі ІЦМА Аляксандр Ішэўскі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках