25 красавiка 2024, Чацвер, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Свабоду Змітру Паліенку!

3
Алесь Бяляцкі: Свабоду Змітру Паліенку!
АЛЕСЬ БЯЛЯЦКІ
ФОТА: СЯРГЕЙ ГРЫЦ

Абвінавачванні супраць грамадскага актывіста маюць відавочны палітычны характар.

Пра гэта заявіў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца на канферэнцыі АБСЕ ў пытаннях чалавечага вымярэння ў Варшаве.

- Падчас знаходжання тут, дзе сабраліся шматлікія прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый з краін АБСЕ, мяне не адпускаюць думкі пра лёс грамадскага актывіста Змітра Паліенкі, які знаходзіцца ў няволі. Даслоўна на днях стала вядома, што суд над ім, які пройдзе 25 верасня, будзе закрытым. Безумоўна, гэта абурае. Парушаецца права Змітра на адкрыты судовы працэс. Мы нічога не будзем ведаць пра тое, што адбываецца ў гэтым судзе і ў нас ёсць усе аргументы, каб уважаць яго палітвязнем.

Трэба сказаць, што абвінавачванні супраць Змітра Паліенкі з'яўляюцца абсурднымі. Яго абвінавачваюць у «распальванні нянавісці ў дачыненні міліцыі». Што гэта за сацыяльная група «міліцыя», у дачыненні якой можна выкарыстоўваць гэты артыкул? Змітра абвінавачваюць у «абразе былога міністра ўнутраных спраў Шуневіча», які ўжо не з'яўляецца міністрам. І чаму за гэта павінна быць крымінальная адказнасць?

Я мяркую, што закрыты працэс праходзіць з той прычыны, што абвінавачванні супраць Змітра Паліенкі маюць відавочны палітычны характар, а сам судовы працэс не вытрымлівае ніякай крытыкі. Свабоду Змітру Паліенку!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках