19 красавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чалавек без стрыжня

15
Чалавек без стрыжня
СЯРГЕЙ ШАЙГУ

Расейскі міністр абароны Шайгу не служыў у войску па прызыву.

Ніводнага дня. Ніводнай ночы. Яму не галілі галаву «пад нуль», піша Telegram-канал «СерпомПо».

Аднак, у свежым інтэрв'ю «Московскому комсомольцу», Сяргей Шайгу сцвярджае, што прымусовая прызыўная служба стварае «маральны стрыжань».

Атрымліваецца, што сам Шайгу гэтага «стрыжня» не знайшоў сабе. Але іншым настойліва хоча яго ўставіць. Сілком.

Пры гэтым у тым жа інтэрв'ю Шайгу паведамляе, што колькасць шарагоўцаў і сяржантаў, якія служаць на кантрактнай аснове, сёння перавышае колькасць прызыўнікоў. Мабыць, у іх з «маральным стрыжнем» таксама праблемы. Як і ў афіцэраў з генераламі.

Наогул жа, параднае, вялікае інтэрв'ю Шайгу «Московскому комсомольцу» з дыфірамбамі на адрас Пуціна прымушае задумацца - цi не навастрыў лыжы наш амаль маршал на пасаду пераемніка Пуціна? Ці не пачалася ўжо артпадрыхтоўка?

Калі так, то павінен быў узгадніць. Без ухвальнага кіўка Самога даваць такія рэкламныя інтэрв'ю амаральна. Людзі са стрыжнем унутры могуць не зразумець.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках