29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны аб курсе краіны: Нічога лепш за NATO не прыдуманае

9
Кіраўнік МЗС Украіны аб курсе краіны: Нічога лепш за NATO не прыдуманае
ВАДЗІМ ПРЫСТАЙКА
ФОТА: УНІАН

Сяброўства ў NATO застаецца прыярытэтам Украіны.

Міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка заявіў, што для Украіны прыярытэтам застаецца сяброўства ў NATO і Еўразвязе.

У інтэрв'ю hromadske ён пацвердзіў, што дзейная ўлада не здымае пытанне плана дзеянняў аб удзеле ў NATO (ПДУ), піша nv.ua.

Акрамя таго, Прыстайка падкрэсліў, што сяброўства Украіны ў NATO стане «самым эфектыўным метадам абароны ўкраінскай незалежнасці».

«Маё персанальнае меркаванне - як бы ні скончыўся цяперашні канфлікт, нам усё адно трэба думаць ужо цяпер, як гарантаваць сваю бяспеку на будучыню. Я мяркую, што нічога лепшага ў нашай частцы кантынента, чым NATO, не прыдумана і не будзе найбліжэйшым часам», - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках