19 красавiка 2024, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі анамаліі, выкліканыя ўплывам чалавека на Зямлю

10
Навукоўцы назвалі анамаліі, выкліканыя ўплывам чалавека на Зямлю

Навукоўцы апублікавалі даклад.

Павышэнне сярэдняй тэмпературы на 1,1 градуса ад узроўню даіндустрыяльнай эпохі, павелічэнне кіслотнасці акіяна на 26% і павышэнне канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасферы прынамсі на 20% сталі вынікамі аказанага чалавекам уплыву на навакольнае асяроддзе, гаворыцца ў зводным дакладзе навукоўцаў United In Science, паведамляе ria.ru.

Даклад, апублікаваны напярэдадні кліматычнага саміту ААН, які пачне працу ў панядзелак у Нью-Ёрку, падрыхтаваны на аснове навуковых звестак, якія мае Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА), Глабальны вугляродны праект (Global carbon), Праграма ААН у навакольным асяроддзі, Міжурадавая група экспэртаў у змяненні клімату (МГЭЗК), даследчая праграма FutureEarth.

«Усё большую падтрымку атрымлівае той факт, што чалавек аказвае на клімат значна большае ўздзеянне, чым меркавалася яшчэ дзесяць гадоў таму», - мяркуюць экспэрты FutureEarth.

Паводле звестак СМА, сярэдняя тэмпература на планеце вырасла на 1,1 градуса з даіндустрыяльнай эпохі з 1850 года, аднак за апошнія чатыры гады навукоўцы адзначылі паскарэнне тэмпаў пацяплення: тэмпература вырасла на 0,2 градуса ў параўнанні са звесткамі 2011-2015 гадоў.

«Глабальная эмісія ў атмасферу планеты СО2 ад выкарыстання выкапнёвага паліва працягвае расці на 1-2% штогод, а у 2018 годзе быў абноўлены гадавы максімум выкідаў», - паведамляюць спецыялісты Global Carbon.

Як удакладняе СМА, канцэнтрацыі СО2 у атмасферы працягваюць павялічвацца. Дагэтуль яны складаюць для СО2 - 146% ад узроўню да 1750 года, для CH4 (метан) - 257%, N2O (аксід азоту) - 122%.

На думку навукоўцаў, краінам неабходна весці больш актыўныя захады ў скарачэнні выкідаў СО2 і захаванню навакольнага асяроддзя, а таксама ўзмацніць спробы сабраць «лішні» СО2 ад дзейнасці чалавека з атмасферы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках