25 красавiка 2024, Чацвер, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Менскхлебпрама» новы гендырэктар

3
У «Менскхлебпрама» новы гендырэктар
АНДРЭЙ УЛЕЗЛА. ФОТА: З САЙТА www.guprminsk.by

Мінулы пакінуў пасаду пасля хваляванняў на прадпрыемстве.

На «Мінсхлебпраме», які аб'ядноўвае шэсць найбуйнейшых хлебазаводаў сталіцы, гендырэктарам стаў былы начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Андрэй Улезла. Папярэдняму кіраўніку не працягнулі кантракт пасля хваляванняў на аб'яднанні. Інфармацыя пра новага гендырэктара з'явілася на сайце прадпрыемства.

У аддзеле кадраў tut.by пацвердзілі, што з 20 жніўня Андрэй Улезла займае пасаду гендырэктара «Менскхлебпрама».

Дагэтуль ён год прапрацаваў начальнікам Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама, якое курыруе гандаль і грамадскае харчаванне ў сталіцы. Гэтую пасаду ён атрымаў пасля таго, як двух былых начальнікаў, Сяргея Барысевіча і Андрэя Дамарацкага, узялі пад варту і абвінавацілі ў карупцыі.

Да ГУСР Андрэй Улезла працаваў гендырэктарам ААТ «Белбакалея», якое займаецца аптовым гандлем. Мае дзве вышэйшыя адукацыі - скончыў Гомельскі ўніверсітэт спажыўкааперацыю і Акадэмію кіравання.

Папярэдні гендырэктар «Менскхлебпрама» Уладзімір Талайка пакінуў пасаду ў лютым 2019 года, прапрацаваўшы на аб'яднанні восем гадоў, яму не працягнулі кантракт. На той момант на «Менскхлебпраме» больш за год бурлілі хваляванні. У судах і праваахоўных органах - некалькі рэзанансных спраў, галоўнымі фігурантамі якіх сталі топ-мэнэджары аб'яднання. У канцы мінулага года кіраўнікі чатырох хлебазаводаў выказалі недавер Уладзіміру Талайку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках