24 красавiка 2024, Серада, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Восень міфалогіі

7
Восень міфалогіі

У Лукашэнкі бачаць пачатак дэмантажу ягонай улады, але нічога зрабіць не могуць.

«Кожны палітычны рэжым імкнецца да максімальнай “легітымнасці”. Прапаганда дапамагае яму ў гэтым. Пры гэтым неабходна адрозніваць прапаганду і міф. Першая – абгрунтаванне другога. Хрэстаматыйныя прыклады грамадска-палітычных міфаў, падмацаваных магутнай прапагандай, вядомыя кожнаму: нацысцкі – пра арыйскую расу, бальшавіцкі – пра сусветную пралетарскую рэвалюцыю», – піша палітычны аналітык Святаслаў Віткоўскі ў артыкуле на сайце «Наша думка».

У Беларусі адзін палітычны рэжым існуе ўжо больш за чвэрць стагоддзя. Ён таксама стварыў свае міфы, мяркуе аўтар.

Адзін з ключавых міфаў сцвярджае, што «прэзідэнцкая» ўлада – гэта найбольш прымальны варыянт для хаатычнай постсавецкай рэчаіснасці. Нібыта ў гэтым выпадку практычна выключанае ператварэнне дзяржавы ў закладніка алігархіі, як у Расеі 1990-х ці ва Украіне. Гэты пасыл быў падтрыманы дзяржаўнай прапагандай.

Праз 25 гадоў пасля абрання Лукашэнкі былыя прыхільнікі расчараваныя ў ім, мяркуе аўтар.

Больш за тое, Лукашэнка сам прыклаў намаганні, каб разбурыць «антыалігархічны» міф пра сябе. «Ёсць прывілеяваная група прадпрымальнікаў, якія атрымліваюць разнастайныя льготы і прэферэнцыі – і нават права голасу пры разглядзе другарадных эканамічных пытанняў. Як і іхнія расейскія калегі, яны ўдзельнічаюць у розных праектах, ініцыяваных дзяржавай, а ў выпадку неабходнасці закрываюць непрыстойныя, але карысныя для краіны распачынанні, як “схема з растваральнікамі” і пастаўкі санкцыйных тавараў у Расею», – піша аналітык.

Такім чынам, у наяўнасці эрозія той карціны, якая ў сукупнасці з іншымі склала міф пра «моцную ўлады» ў нашай краіне. «Аднак няма прыкметаў таго, што гэта турбуе кіраўніка Беларусі і ягонае асяроддзе. Верагодна, яны ўсведамляюць, што размыванне міфалогіі – першы крок да дэмантажу сістэмы, але дзеянняў для яе абнаўлення не робяць. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, што Лукашэнка страціў цікавасць да палітыкі. Ён ужо даўно пакінуў для сябе толькі тры ролі. Першая – дзяржаўны дзеяч, кіраўнік найвышэйшага звяна. Другая – сімвал постсавецкай Беларусі, гістарычная постаць. Трэцяя – дыпламат-міратворац рэгіянальнага маштабу», – піша аўтар

Тым самым Лукашэнка толькі спрабуе падоўжыць існаванне звыклай для яго палітычнай мадэлі і восень «сваёй» міфалогіі, заключае аўтар артыкула.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках