25 красавiка 2024, Чацвер, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Новасібірску ў камандавальніка Расгвардыі знайшлі дом за дзясяткі мільёнаў

4
У Новасібірску ў камандавальніка Расгвардыі знайшлі дом за дзясяткі мільёнаў

Плошча элітнага маёнтка перавышае 500 квадратаў.

Штаб Навальнага ў Новасібірску выявіў у сям'і камандавальніка войскамі Расгвардыі ў Сібіры Віктара Стрыгунова дом за дзясяткі мільёнаў рублёў. Плошча элітнага маёнтка перавышае 500 квадратаў, паведамляе Сібір.Рэаліі.

Паводле звестак аўтараў расследавання, дом у прэстыжным пасёлку зарэгістравалі ў 2018 годзе на жонку Стрыгунова – Марыну. Жылы дом, у паўтара раза меншы за маёнтак Стрыгуновых, у пасёлку выстаўлены на продаж за 62 млн рублёў.

Акрамя таго, ва ўласнасці генерала – некалькі надзелаў зямлі плошчай большай за 4 тысячы квадратных метраў, лазня і пазадарожнік Toyota Highlander. Прыбытак Стрыгунова за мінулы год склаў 3,2 млн рублёў, ягонай жонкі – 346,3 тысячы рублёў.

Віктар Стрыгуноў скончыў Харкаўскую вышэйшую вайсковую вучэльню тылу МУС СССР, аўтамабільны факультэт, Вайскова-палітычную акадэмію імя Леніна і Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў Расеі. З 1991 да 2000 года працаваў ва Усходняй акрузе ўнутраных войскаў МУС Расеі, пазней быў прызначаны на пасаду кіраўніка Новасібірскага вайсковага інстытута ўнутраных войскаў МУС Расеі. З 2007 да 2012 года ўзначальваў Усходняе рэгіянальнае камандаванне, а з 2012 да 2016 года Сібірскае рэгіянальнае камандаванне ўнутраных войскаў МУС Расеі.

Раней Стрыгуноў быў заўважаны як пакупнік нерухомасці ў мэрыі Новасібірска: у 2006 годзе ён набыў кватэру на 105 квадратаў за 2,7 млн рублёў. Частка такіх угодаў ацэньвалася ў рамках крымінальных справаў, заведзеных на чыноўнікаў управы жыллёвых пытанняў мэрыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках