28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Бычкоўскі: У асноўным подпісы ставіць моладзь да 35 гадоў

1
Валерый Бычкоўскі: У асноўным подпісы ставіць моладзь да 35 гадоў
ВАЛЕРЫЙ БЫЧКОЎСКІ

Сітуацыя ў краіне моцна змянілася.

Валерый Бычкоўскі, які бярэ ўдзел у «парламенцкай кампаніі» ў Ясенінскай выбарчай акрузе №100, у Менску, распавёў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» аб тым, як ідзе збор подпісаў:

- Самая яркая мая сітуацыя падчас збору подпісаў - гэта інцыдэнт каля гандлёвага цэнтра «Скала» і яго наступствы. Пікет салідарнасці, які прайшоў на мінулым тыдні. Праз гэтага мяне выклікалі на пасяджэнне камісіі, пагражалі, але ўсё было бессэнсоўна. Часта на мой пікет, як і на пікеты іншых нашых актывістаў, падыходзяць людзі, якія жывуць на тэрыторыі тых акруг, дзе ў нас няма кандыдатаў, з іншых гарадоў. Хочуць пакінуць подпіс, даюць свае кантакты.

Трэба аддаць належнае: сітуацыя ў параўнанні з канцом дзевяностых, з пачаткам двухтысячных гадоў моцна змянілася. У тыя часы многія гэтую ўладу падтрымлівалі, а цяпер людзі расчараваліся ў ёй. Хоць і не ўсе гатовыя прызнаць, што раней памыляліся. Калі народ сам калісьці дапусціў прыход да ўлады дыктатара, то цяпер большасць супраць, хоць і абмяжоўваецца крытыкай і роляй назіральнікаў. Чакае, што хтосьці развяжа гэтую праблемы, спадзяецца на кагосьці.

Людзі, якія ставяць подпісы - гэта ў асноўным ўзроставая катэгорыя да 40 гадоў, да 35 нават. Ёсць і паджылыя людзі, але, у асноўным, моладзь, сярэдняга ўзросту. Гэта новае пакаленне, якое вырасла ў незалежнай Беларусі, якое не чапляецца за старыя, савецкія догмы, за нейкія састарэлыя ідэалагічныя моманты, якія нам навязвалі з дзяцінства. На гэтае пакаленне і трэба ўскладаць надзеі. Дзякуючы іх падтрымцы ўмацоўваецца і нашая рашучасць і настрой дзейнічаць, змагацца і ісці наперад.

Валерый Бычкоўскі праводзіць свае пікеты каля станцый метро «Пушкінская» і «Спартыўная» Сёння ён будзе збіраць подпісы каля кінатэатра «Аўрора» з 14.00 да 17.00.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках