24 красавiка 2024, Серада, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ў дыяменце таямнічы мінерал з мантыі Зямлі

Навукоўцы знайшлі ў дыяменце таямнічы мінерал з мантыі Зямлі
Фота: Nicole Meyer / University of Alberta

Ён ніколі раней не сустракаўся на нашай планеце.

Таямнічы мінерал з мантыі Зямлі знойдзены ў паўднёваафрыканскім дыяменце.

З дапамогай шэрагу аналізаў навукоўцы вызначылі, што мінерал сфармаваўся за 170 кіламэтраў пад паверхняй Зямлі, піша glas.ru.

Крупінка каменя, якая патрапіла ў дыямент, змяшчае ніколі раней не сустраканы на Зямлі мінерал. Ён можа дапамагчы выявіць незвычайныя хімічныя рэакцыі, што разгортваюцца ў глыбінях мантыі, пласта Зямлі, які ляжыць паміж карой планеты і вонкавым ядром.

Навукоўцы адкапалі мінерал на вулканічнай дзялянцы ў Паўднёвай Афрыцы, вядомай як труба Кофіфантэйна. Бліскучымі дыяментамі засеяныя цёмныя магматычныя пароды, якія ўтвараюць лінію трубы, а самі дыяменты змяшчаюць малюсенькія кавалачкі іншых мінералаў, якія знаходзяцца на глыбіні сотні кіламэтраў пад паверхняй Зямлі. У адным з гэтых бліскучых камянёў навукоўцы выявілі цёмна-зялёны непразрысты мінерал.

Пароды паглынаюць іншыя мінералы мантыі ў сваіх структурах і могуць быць выціснутыя на паверхню планеты падземнымі вулканічнымі выкідамі. Аналізуючы мінеральныя ўключэнні ў дыяментах, навукоўцы могуць азнаёміцца з хімічнымі працэсамі, якія адбываюцца далёка пад зямной карой.

Аўтары даследавання адзначылі, што мантыйны мінерал гольдшмідыт мае асаблівы хімічны склад. Ён змяшчае высокія канцэнтрацыі ніёбію, калію і рэдказямельных элементаў лантану і цэрыю. У астатняй частцы мантыі пераважаюць іншыя элементы, такія як магній і жалеза.

Ніколь Мэер, дактарант Універсітэта Альбэрты ў Канадзе, кажа: «Калій і ніёбій складаюць большую частку мінералу. Гэтыя рэдкія элементы былі сабраныя разам і сканцэнтраваныя, каб сфармаваць незвычайнае рэчыва, нягледзячы на тое, што іншыя найбліжэйшыя элементы былі больш багатыя».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках