25 красавiка 2024, Чацвер, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Лён, які Лукашэнка перадаў Трампу, так і застаўся ў пасольстве

18
СМІ: Лён, які Лукашэнка перадаў Трампу, так і застаўся ў пасольстве

Гісторыя з аўтамабілем «Тэсла» ад Маска паўтарылася?

Пра гэта піша Telegram-канал HARBATSEVICH ex XБ:

"Дарэчы, зласліўцы са спасылкай на работнікаў амэрыканскай амбасады кажуць, што льняныя вырабы, перададзеныя Трампу праз Болтана (ад якіх, паводле легенды, ахалі Дональд з Мэланіяй, але, мусібыць, усё ж толькі Болтан) дагэтуль акіян не перасеклі і ляжаць у менскай амбасадзе - той іх з сабой не ўзяў.

А знаёмыя дыпламаты дадаюць, што такое здараецца, а, увогуле, на іхнім слэнгу выбар падарункаў для замежнікаў называецца "купіць саламянага каня", бо дзяржаўная ўстанова купляе сувеніры ў іншай дзяржаўнай установе - у "Белмастацпромыслы", дзе выбар сякі-такі і, акрамя згаданага лёну, там прадстаўленыя рознага кшталту саламяныя коні, якія сталі памятнымі", - піша Telegram-канал.

Нагадаем, Лукашэнка перадаў праз экс-дарадцу прэзідэнта ЗША Болтана ў падарунак жонцы Трампа выраб з лёну:

- Я надоечы жонцы прэзідэнта ЗША перадаў выраб з лёну. Яны ахкаюць і вохкаюць. Пытаюцца, а дзе гэта можна купіць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках