19 красавiка 2024, Пятніца, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вераніка Мішчанка: На пікетах для збору подпісаў мы выцягваем людзей з «абыякавасці»

Вераніка Мішчанка: На пікетах для збору подпісаў мы выцягваем людзей з «абыякавасці»
ВЕРАНІКА МІШЧАНКА

Актывістка расказала пра ўнікальныя сацыялагічныя назіранні, зробленыя за апошнія дні.

Вядомая відэамаркеталагіня, актывістка «Народнай Грамады» Мікалая Статкевіча Вераніка Мішчанка адказала ў «Фэйсбуку» на узніклую ў беларускім грамадстве дыскусію аб мэтах восеньскай вулічнай кампаніі:

«Па слядах учорашняй дыскусіі пра мэту нашай вулічнай кампаніі. Пераношу свой адказ з прывату ў сваю стужку.

Адна мэта - выбары. Сапраўдныя, сумленныя выбары. Сыход Лукашэнкі і змена ўлады. Вяртанне парламенцка-прэзідэнцкага кіравання.

Перш чым мяняць уладу, трэба мяняць светапогляд. Нашы людзі ў большасці затурканыя прапагандай. На сваіх пікетах мы выцягваем людзей з «абыякавасці». Таму мы пачалі з невялікіх, але яскравых вулічных акцый. Штодзённых, правакацыйных для ўлады...

Мне таксама вельмі цікава, наколькі мы зможам абудзіць людзей. Прынамсі, той зрэз, які я атрымала на вуліцы, унікальны ў сацыялагічным плане. Цяпер я змагу працаваць з гэтымі аўдыторыямі і далей, на працягу ўсяго года.

Статкевіч - лідэр пратэсту. Толькі за ім пакуль могуць выйсці на вуліцу. Хай не дапусцяць яго, але мы стаім, каб у людзей з'явілася рэальная магчымасць выбіраць з рэальных кандыдатаў.

Вось так было ўчора, калі я наважыла з нашым стэндам стаць каля «Белай Русі». Праз 5 хвілін вакол нас было не менш за дзясятак людзей. «Белая Русь» праз паўгадзіны згарнулася, вельмі невыгодна ім стала побач з намі. Затое ў нас віравалі спрэчкі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках