23 красавiка 2024, aўторак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША не выдалі візы чальцам дэлегацыі Лаўрова, якія ехалі на Генеральную асамблею ААН

14
ЗША не выдалі візы чальцам дэлегацыі Лаўрова, якія ехалі на Генеральную асамблею ААН

Россияне пообещали «жесткие ответные шаги».

Амбасада ЗША ў Маскве не выдала візы дзесяці чальцам расейскай дэлегацыі, якія мелі суправаджаць кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова ў выправеў Нью-Ёрк для ўдзелу ў сэсіі Генеральнай асамблеі ААН.

Як піша "Еўрапейская праўда", пра гэта паведамляе расейскае выданне "Коммерсант".

Пра тое, што расейцы не атрымалі візы, выданню расказаў кіраўнік камітэта міжнародных спраў Рады Федэрацыі Канстанцін Касачоў. Дэпутат паведаміў, што візы не атрымалі ён, ягоны калега з Дзяржаўнай думы Леанід Слуцкі і 8 супрацоўнікаў МЗС РФ, у тым ліку галоўны перакладчык і кіраўнік генеральнага сакратарыята МЗС РФ Сяргей Буцін.

Паводле слоў Касачова, у візах наўпрост не адмовілі. Чальцам дэлегацыі не вярнулі ў належны тэрмін пашпарты, якія цяпер знаходзяцца ў амбасадзе.

"Беспрэцэдэнтная сітуацыя. Амэрыканская старана не выдала візы для некалькіх чальцоў расейскай дэлегацыі, якая кіравалася на Генеральную асамблею ААН. Агулам дзесяць чалавек. Збольшага - прадстаўнікі МЗС, якія мелі вылецець у Нью-Ёрк, каб забяспечваць змястоўную працу расейскай дэлегацыі", - расказаў Касачоў.

Паводле ягоных слоў, гаворка ідзе пра спецыялістаў розных кірункаў і дэпартаментаў, якія вядуць адпаведную праблематыку на Генеральнай асамблеі ААН.

Касачоў назваў сітуацыю скандальнай і паабяцаў "жорсткія крокі МЗС".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках