24 красавiка 2024, Серада, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» ў Менску - па ўсім горадзе

3
Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» ў Менску - па ўсім горадзе

Да канца збору подпісаў засталося менш за два тыдні.

Штодзень у Менску праходзіць да 10 перадвыбарных пікетаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», паведамляе прэс-служба кампаніі. Ніжэй - пералік асноўных з іх на сёння:

- цэнтральны ўваход у краму ГУМ: 12.30 - 18.00,

- станцыя метро «Уручча», выхад у бок ГЦ «Спектр»: 14.00 - 18.30,

- станцыя метро «Плошча Якуба Коласа», выхад да крамы ЦУМ: 12.30 - 18.00,

- станцыя метро «Плошча Перамогі», уваход у парк Горкага: 12.30 - 18.00,

- станцыя метро «Акадэмія навук», выхад у бок крамы «Акадэмкніга»: 14.30 - 19.00,

- станцыя метро «Пушкінская», выхад да кінатэатра «Аўрора»: 14.00 - 18.00,

- станцыя метро «Каменная горка», выхад да ГЦ Green: 17.30 - 20.00.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскай Уніі. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў Вашай акрузе. Не забудзьцеся Ваш пашпарт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках