19 красавiка 2024, Пятніца, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніку баяцца паведаміць, што з ягоных заяў смяюцца?

66
Кіраўніку баяцца паведаміць, што з ягоных заяў смяюцца?

У адміністрацыі дыктатара баяцца знэрваваць шэфа.

Падчас выправы 20 верасня ў Карэліцкі раён Лукашэнка выступіў з доўгай прамовай перад работнікамі мясцовага льнозавода. Сярод іншага ён павесяліў iх заявай аб тым, як рада ягонаму льняному падарунку пара Трампаў, піша udf.by.

Нагадаем, што гасцінец ён перадаў ім праз дарадцу прэзідэнта ЗША Джона Болтана - праўда, той быў звольнены неўзабаве пасля вяртання ў Вашынгтон.

«Яны ахкаюць і вохкаюць. Пытаюцца, дзе гэта можна купіць. Гэта сведчыць аб тым, што мы не ўмеем прадаваць свой тавар», - запэўніў Лукашэнка.

Што дзіўнага ў гэтай заяве?

Нават не тое, што Лукашэнка не можа ведаць, якая была рэакцыя амэрыканскай прэзідэнцкай пары на ягоны падарунак (хоць яго наўрад наогул перадалі).

Больш уражвае тое, што Лукашэнка зрабіў заяву аб «ахканне» пары Трампаў толькі праз некалькі тыдняў пасля сцвярджэння, што электракар Tesla яму падарыў сам Ілан Маск.

Пасля таго, як амэрыканскі мільярдэр зняпраўдзіў гэтую інфармацыю, заява Лукашэнкі стала аб'ектам жартаў і народнай творчасці ў сеціве ў выглядзе мэмаў і фотожаб.

І вось пасля гэтага Лукашэнка наступіў на тыя ж граблі. Зноў выклікаў хвалю ўсмешак і жартаў, запэўніваючы пра блізкую сувязь з прэзідэнтам ЗША.

З чаго можна зрабіць выснову: з усяго відаць, пра рэакцыю грамадства на ягоныя словы пра падарунак Маска Лукашэнку проста не паведамілі. Можна дапусціць, што ў адміністрацыі Лукашэнкі пабаяліся знэрваваць шэфа.

Ці мог Лукашэнка не ведаць, што ягоныя словы пра Маска пусцілі ў эфір?

Гэта цалкам магчыма. Рэч у тым, што Лукашэнка, напэўна, аддае перавагу тэлеканалу «Беларусь 1». Ён неаднаразова хваліў вядоўцаў і журналістаў БТ.

А месяц таму, праглядаючы выданне дзённых навін тэлеканала, заўважыў за сабой агаворку. Увечары ў той жа дзень у эфіры «Беларусь 1» вядоўца паведаміла пра «важнае ўдакладненне»: Лукашэнка мерыцца наведаць Крупскі, а не Капыльскі раён.

Між тым, словы кіраўніка краіны пра Маска былі пушчаныя ў эфір супрацоўнікамі тэлеканала СТВ.

Дзяржаўныя тэлеканалы дазваляюць сабе амаль іронію ў дачыненні да паводзін Лукашэнкі

Дзіўна, але час ад часу гэта здараецца. Збольшага апавяданні журналістаў аб выправах першай асобы вельмі сур'ёзныя і пафасныя, але часам сюжэты выходзяць даволі смелыя.

Напрыклад, некалькі месяцаў таму, калі кіраўнік краіны праехаўся на аўтобусе па МКАД, каб праінспектаваць дарожную ды іншую інфраструктуру сталіцы, тэлеканал ОНТ дазволіў сабе ў відэасправаздачы амаль іронію.

Падаем некалькі цытат з сюжэту.

«Рэпарцёры паціралі рукі ў чаканні гучных загалоўкаў: усё ж колавая дарога - гэта 60 км, на што зверне ўвагу прэзідэнт, ніхто не ведае, падрыхтавацца было немагчыма».

«Рука Аляксандра Лукашэнкі таксама пацягнулася да кандыцыянера. Улічваючы, што калісьці ў Купалаўскім просьба ўвамкнуць вентылятар скончылася гучным фіяскам, аўтобус устыў. Але гэтым разам вентылятар пачаў дзейнічаць».

«Яшчэ праз пару кіламэтраў руху па акружыне лагічна прыводзяць да таго, што ў пасажырскі бок аўтобуса пачынае біць сонца. Аляксандр Лукашэнка надзявае акуляры, і рэпарцёры, узіраючыся ўдалеч, жартуюць - рэгіянальныя ўлады знарок так выбралі час выправы, каб сонца адцягнула прэзідэнта ад знакамітых смеццевых гор пад Менскам».

З усяго відаць, заявы Лукашэнкі надалей будуць станавіцца аб'ектам жартаў, пакуль у ягонай адміністрацыі не знойдзецца адважны супрацоўнік, які наважыць сказаць яму праўду.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках