18 красавiка 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары патлумачылі, чаму трэба з'ядаць па адным яйку на дзень

15
Лекары патлумачылі, чаму трэба з'ядаць па адным яйку на дзень

Прысутнасць яек у рацыёне дапускаецца ўсімі варыянтамі здаровых дыет.

Аб шкодзе і карысці яек вядзецца шмат спрэчак. Амерыканскія спецыялісты з Інстытута EpidStat у Эн-Арборы прыйшлі да высновы, што ўсё ж яйкі з'яўляюцца вельмі карысным і вельмі неабходным нашаму арганізму прадуктам, піша lenta.ua.

Выяўляецца, у яйках утрымліваецца антыаксідант, які неймаверна карысны для нармальнай працы сэрца. Таксама ён спрыяе аздараўленню сасудаў галаўнога мозгу. І пры рэгулярным ужыванні аднаго яйка кожны дзень рызыка інсульту зніжаецца на 12%. А імавернасць каранарнай хваробы сэрца зніжаецца на 3-10%.

Да такой высновы спецыялісты прыйшлі ў выніку назірання, якое доўжылася амаль 30 гадоў, і ў якім узялі ўдзел 300 тысяч чалавек.

Таксама даследчыкі падкрэслілі, што яйкі з'яўляюцца выдатнай крыніцай бялку. Таму іх увядзенне ў рацыён дапамагае знізіць артэрыяльны ціск.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках