19 красавiка 2024, Пятніца, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў: Хачу выкарыстоўваць сваю медыйнасць для дапамогі палонным украінцам

1
Алег Сянцоў: Хачу выкарыстоўваць сваю медыйнасць для дапамогі палонным украінцам
ФОТА: RFE/RL

Вядомы рэжысёр наведае для гэтага шэраг еўрапейскіх сталіц.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў мае намер наведаць шэраг еўрапейскіх гарадоў, дзе плануе, напрыклад, распавядаць пра ўкраінскіх палітвязняў, якія застаюцца ў Расеі.

У інтэрв'ю Крым.Реалии ён заявіў, што будзе рабіць усё для вызвалення палонных украінцаў.

Са слоў Сянцова, ён хоча выкарыстоўваць сваю медыйнасць, каб дапамагчы зняволеным украінцам выйсці з расейскіх турмаў.

«Цяпер пакуль у мяне ёсць маё імя і мой голас, і цяпер я гэта раблю. Паслязаўтра (25 верасня - рэд.) я еду ў Берлін і буду сустракацца з людзьмі. Я еду 1 кастрычніка ў Страсбург, і ў мяне яшчэ паездкі - Лондан, Еўропу і шмат чаго. Я і тут сустракаюся. Я не моцна гэта афішую», - сказаў Сянцоў.

7 верасня 2019 года адбыўся абмен палоннымі паміж РФ і Украінай у фармаце 35 на 35.

Ва Украіну вярнуліся 35 вызваленых вязняў Крамля. Сярод іх - Алег Сянцоў, Аляксандр Кольчанка, Павел Грыб, Уладзімір Балух і іншыя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках