25 красавiка 2024, Чацвер, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтаў масава прымушаюць працаваць у калгасах

5
Студэнтаў масава прымушаюць працаваць у калгасах
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Напрыклад, у Талачынскім раёне навучэнцаў сагналі збіраць яблыкі.

Практыка добраахвотна-прымусовай працы на палетках у нашай краіне тычыцца не толькі выкопвання бульбы і збору буракоў. Прынамсі, паўтары сотні студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава павінны за мізэрныя грошы збіраць яблыкі ў Талачынскім раёне для мясцовага кансервавага завода. Пра гэта паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

«Без выходных мы працавалі. У суботу нам скарацілі час. Звычайна наш працоўны дзень быў да 17:30, пасля мы ехалі ў сталовую. Нам скарачалі ў суботу да 16:30 працоўны дзень, а ў нядзелю да 14 гадзін», - кажа ўдзельніца сельгаспрацаў.

Адпраўку студэнтаў на сельгаспрацы навучальныя ўстановы каментаваць адмаўляюцца, раяць задаваць усе пытанні БРСМ, які арганізуе працэс. Кіраўнікі ж гарадскога і рэспубліканскага аддзелаў БРСМ, адказныя за студэнцкія атрады - так афіцыйна называюцца сельгаспрацы - цягам дня былі недаступныя.

Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік сцвярджае, што прыцягваць студэнтаў падчас вучобы да сельгапрацаў - незаконна, бо гэта прымусовая праца, але студэнтам ніхто не тлумачыць іх правоў.

«Існы Кодэкс аб адукацыі проста забараняе выкарыстанне навучэнцаў і студэнтаў на работах або наданні нейкіх паслуг. Гэта сапраўды незаконна, але студэнты на гэта згаджаюцца, бо яны не ведаюць сваіх правоў або проста баяцца казаць «не» адміністрацыі навучальных устаноў», - тлумачыць Леанід Свецік.

Заканадаўства дазваляе прыцягваць на працу студэнтаў і навучэнцаў толькі ў выпадку, калі гэта адпавядае спецыяльнасцi, па якой яны навучаюцца, і прадугледжанае вучэбным планам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках