24 красавiка 2024, Серада, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Гушча: Я пагадзіўся «стаяць у праломе»

Васіль Гушча: Я пагадзіўся «стаяць у праломе»
ВАСІЛЬ ГУШЧА

Падтрымка людзей надае сіл для гэтага.

Васіль Гушча, які бярэ ўдзел у «парламенцкай кампаніі» па 107 Усходняй акрузе Менска, распавёў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», чаму наважыў удзельнічаць у будучых «выбарах»:

- Сітуацыя крытычная. Калі глядзець такім поглядам, палітычным, то бачым, што ніхто з вертыкалі ўлады не дае выбіраць апазіцыю. Наогул нікога. Не жадаюць. Яны самі кажуць, што мы, людзі ў апазіцыі - «вельмі дрэнныя» для ўлады. Пры гэтым мы ж бачым, што на пікетах народ падыходзіць, падтрымлівае, добра да нас ставіцца, кажа, што мы - гэта адзіная сіла, якая можа нешта змяніць у гэтай краіне. Ведаеце, шмат хто кажа: «Мы за тое, каб змяніць становішча, якое ёсць цяпер, гэта балота, у якое мы пагрузіліся за 25 гадоў».

Я наважыў пайсці на «выбары», бо ў Бібліі ёсць такая фраза «Хто пагодзіцца стаяць у праломе сцяны?» Я пагадзіўся стаяць там.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках