20 красавiка 2024, Субота, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ў хмельным тумане

3
Расея ў хмельным тумане

Мядзведзеў гоніць самагон не проста так.

«Расейскі прэм'ер-міністр гоніць самагон. Нягледзячы на супярэчнасць ягонай афіцыйнай палітыцы, гэта здаецца свайго кшталту жэстам збліжэння з народам, засмучаным эканамічным крызісам», - піша нямецкае выданне Frankfurter Allgemeine Zeitung (пераклад - inopressa.ru).

«Як паведамляе партал навінаў «Проект», Мядзведзеў, які раней нібыта спрабаваў сябе ў якасці ўладальніка вінаградніку ў Таскане, з нядаўніх часоў адорвае членаў урада, а таксама замежных палітыкаў элітнай самагонкай уласнай вытворчасці», - паведамляе журналістка Керсцін Хольм.

Дызайнерская бутэлька ўпрыгожаная выявай мядзведзя, а яе змесціва, як запэўніваюць тыя, хто ўдзельнічаў у дэгустацыі, адрозніваецца выдатным смакам.

«У краіне, дзе ў многіх крамах прадаецца нізкагатунковая або зусім кантрафактная гарэлка, людзі, каб прыемна правесці вечар, аддаюць перавагу купляць самагонку ў знаёмай бабулі, - адзначае аўтар артыкула. - Аднак афіцыйна ўрад вядзе барацьбу з нелегальнай вытворчасцю самагону і пагражае грашовымі штрафамі ўладальнікам незарэгістраваных самагонных апаратаў, якія вырабляюць больш за 5,5 літраў самагонкі за дзень. Акрамя таго, самагон Мядзведзева вырабляецца ў сядзібе «Мілаўка» паблізу плёса, якая афіцыйна належыць не яму, а нібыта дабрачыннаму фонду «Градзіслава», які, як высветліў барацьбіт з карупцыяй Аляксей Навальны, з'яўляецца ўсяго толькі прыкрыццём для асабістай імперыі нерухомасці старшыні ўрада».

«Прэм'ер-міністр стаў галоўным чалавекам для няўдзячных задач, - паказвае выданне. - Яму давялося несці адказнасць за непапулярнае павышэнне пенсійнага ўзросту, ён кіруе партыяй «Адзіная Расія», якая робіцца ўсё больш непапулярнай, а расследаванні Навальнага зрабілі Мядзведзева (...) аб’ектам насмешак з боку маладога пакалення. Такім чынам, захапленне прэм'ер-міністра хатнімі эксперыментамі з моцным алкаголем здаецца свайго кшталту жэстам збліжэння з яго народам, засмучаным эканамічным крызісам. Да гэтага падыходзіць і тое, што «Мілаўскі бровар», які пазначаны ў якасці вытворцы на некаторых бутэльках з самагонам і намаляваным мядзведзем, нідзе не зарэгістраваны».

«Прэс-сакратар Мядзведзева Алег Осіпаў на пытанні аб вытворчасці ягоным шэфам самагону адказаў жартам, які павінен быў таксама і высмеяць абвінавачванні Навальнага». Ён сказаў, што акрамя самагону замежным гасцям таксама дораць кампот у банках - калісьці Мядзведзеў назваў «кампотам» расследаванне Навальнага, «якое фактычна ніхто не змог зняпраўдзіць», піша Frankfurter Allegemeine Zeitung.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках