24 красавiка 2024, Серада, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд ЕЗ пакінуў у дзеянні санкцыі супраць Януковіча

2
Суд ЕЗ пакінуў у дзеянні санкцыі супраць Януковіча
ВІКТАР ЯНУКОВІЧ
ФОТА: КОММЕРСАНТЪ

Леташнія санкцыі супраць збеглага ўкраінскага дыктатара былі скасаваныя.

Суд Еўрапейскага Звязу скасаваў пастанову Рады ЕЗ ад 5 сакавіка 2018 года аб прадаўжэнні санкцый у дачыненні да збеглага экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча да сакавіка 2019 года. Пастанова аб падаўжэнні санкцый да сакавіка 2020 года прадоўжыць дзейнічаць, паведамляе gordonua.com.

Суд Еўрапейскага Звязу агульнай юрысдыкцыі скасаваў санкцыі, уведзеныя Радай ЕЗ у дачыненні да збеглага экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў сакавіку 2018 года, гаворыцца ў пастанове, апублікаванай на сайце суду.

Як сказана ў пастанове ад 24 верасня, суд скасаваў пастанову Рады Еўразвяза ад 5 сакавіка 2018 года аб прадаўжэнні санкцый у дачыненні да Януковіча да сакавіка 2019 года і абавязаў Раду ЕЗ аплаціць судовыя выдаткі, звязаныя з гэтым разглядам.

Пры гэтым суд ЕЗ не касаваў дзеянне пастановы Рады ЕЗ ад 4 сакавiка 2019 года, якой санкцыі супраць Януковіча і яго паплечнікаў былі падоўжаныя да сакавіка 2020 года.

Санкцыі супраць Януковіча і ягонага найбліжэйшага атачэння Еўразвяз увёў у лютым 2014 года і з тых часоў неаднаразова іх падаўжаў.

Сёння прэс-сакратар сына Януковіча Аляксандра Юрый Кірасір паведаміў, што суд ЕЗ скасаваў санкцыі ў дачыненні да Віктара Януковіча. Ён не ўдакладніў, што абмежавальныя захады, уведзеныя ў сакавіку 2019 года, прадаўжаюць дзейнічаць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках