29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сянцоў распавёў, як яму ўдалося вывезці дзённікі з турмы ў РФ

6
Сянцоў распавёў, як яму ўдалося вывезці дзённікі з турмы ў РФ
ФОТА: RU.KRYMR.COM

Паводле слоў украінскага рэжысёра, дапамог яму дрэнны почырк.

Былы палітвязень РФ Алег Сянцоў распавёў, што амаль кожны дзень у турме пісаў літаратурныя замалёўкі і нататкі пра жыццё зняволеных, піша liga.net.

Са слоў рэжысёра, яму ўдалося прывезці запісы ва Украіну дзякуючы дрэннаму почырку і ляноце расейскіх праваахоўнікаў.

«Для іх галоўнае было вылавіць, не пішу я чаго экстрэмісцкага або чагосьці пра турму, што ім не спадабаецца. Яны не чытаюць усё - пятнаццаць сшыткаў ніхто не будзе чытаць. Яны проста праглядаюць выбарачна тэксты, спрабуючы зразумець, пра што я пішу. Цярпенне чытаць мой дрэнны почырк мала ў каго было. Таму я змог вывезці і турэмныя апавяданні, і дзённікі галадоўкі. Гэта іх недапрацоўка», - распавёў Сянцоў.

З ягоных слоў, найлепшы спосаб схаваць што-небудзь у турме - гэта пакласці на самае бачнае месца.

Сянцоў вярнуўся на радзіму 7 верасня 2019 года, праз больш чым пяць гадоў пасля затрымання ў захопленым Расеяй Крыме.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках