25 красавiка 2024, Чацвер, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Смалянчук: Сённяшняя беларуская ўлада духоўная спадчынніца Мураўёва і Каяловіча

4
Алесь Смалянчук: Сённяшняя беларуская ўлада духоўная спадчынніца Мураўёва і Каяловіча
Алесь Смалянчук

Сённяшняй уладзе Каліноўскі не патрэбны.

Арганізацыйны камітэт па ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года і беларуская грамадская арганізацыя „Беларуская нацыянальная памяць” рыхтуюць праграму для ўсіх удзельнікаў перапахавання паўстанцаў 1863 года, якія былі забіты на Лукішскай плошчы па загадзе Мураўёва-вешальніка. Імаверна цырымонія пройдзе ў канцы лістапада – пачатку снежня.

На перапахаванне мае прыехаць шмат беларусаў. Кажа racyja.com прафесар Алесь Смалянчук:

Анатоль Міхнавец плануе там арганізаваць канцэрт. І размаўляем пра тое, каб неяк палегчыць атрыманне візаў беларусам, якія выберуцца ў Вільню на гэтую ўрачыстасць перапахавання. Праца ідзе. І пэўны кантакт з літоўскай дзяржаўнай камісіяй перапахавання падтрымліваем.

Дасягнута дамова з літоўскім бокам, што на ўсіх шыльдах паўстанцаў на перапахаванні прозвішчы будуць пазначаны і па-беларуску. У той час, за паўтара месяца да перапахавання з’явілася петыцыя ў інтэрнэце, дзе некаторыя беларусы падпісваюцца за тое, каб парэшткі Каліноўскага перавезлі ў Беларусь. Петыцыя заклікае не хаваць Кастуся Каліноўскага разам з паплечнікамі, а выдзяліць яму месца пахавання недзе ў Беларусі. Катэгарычна не згодны з гэтым прафесар Алесь Смалянчук:

– Сённяшняя беларуская ўлада фактычна духоўная спадчынніца Мураўёва і Каяловіча. Каліноўскі ім не патрэбны. Не дай Бог вернуць Каліноўскага, што будзе з гэтымі парэшткамі? Яны будуць год-два ляжаць у нейкіх скрынях, пакуль дзяржава будзе вызначаць месца. І наогул могуць быць згубленыя. Я не ўпэўнены, што наогул пахаваюць Каліноўскага, калі нічога ў палітычным жыцці не зменіцца. А потым нам яшчэ пагражае гэтая вядомая падзея 8 снежня – падпісанне Праграмы інтэграцыі Беларусі і Расеі. І што, гэта неяк будзе спрыяць развіццю беларускай нацыянальнай памяці?

Па словах Алеся Смаленчука, станоўчае вырашэнне запыту петыцыі, якая з’явілася ў інтэрнэце, можа прывесці да страты ў памяці беларускага народа асобы і магілы Каліноўскага для наступных пакаленняў беларусаў. А таксама прывядзе да страты нацыянальнай памяці пра Вільню, якая для беларусаў такая ж каштоўная, як і для саміх літоўцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках