16 красавiка 2024, aўторак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп і Дуда абмеркавалі, як спыніць «Паўночны струмень - 2»

Трамп і Дуда абмеркавалі, як спыніць «Паўночны струмень - 2»
АНДЖЭЙ ДУДА І ДОНАЛЬД ТРАМП

Абодва прэзідэнты пагадзіліся, што «Паўночны струмень - 2» - пагроза энэргетычнай бяспецы Еўропы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і ягоны польскі калега Анджэй Дуда абмеркавалі магчымасць перашкодзіць рэалізацыі праекта газаправода «Паўночны струмень – 2», які павінен звязаць Расею і Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. Пра гэта гаворыцца ў апублікаванай у панядзелак, 23 верасня, заяве намесніка прэс-сакратара Белага дома Хогана Гідлі, паведамляе DW.

«Абодва прэзідэнты пагадзіліся, што «Паўночны струмень - 2» - пагроза энэргетычнай бяспецы Еўропы, і абмеркавалі, як лепш спыніць гэты праект», - падкрэсліваецца ў дакуменце. Заява зробленая пасля сустрэчы двух лідараў у Нью-Ёрку, дзе праходзіць пасяджэнне Генасамблеі ААН.

Дэкларацыя аб вайсковым супрацоўніцтве

Як вынікае з дакумента, прэзідэнты падпісалі супольную дэкларацыю аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне абароны. Акрамя таго, Трамп адзначыў «значны прагрэс», дасягнуты паводле «дамовы аб супольным базаванні з Польшчай».

Лідары абедзвюх краін абмеркавалі, як яшчэ больш умацаваць «і без таго трывалае партнёрства ў галіне абароны, бяспекі і энэргетыкі». Нарэшце, Трамп праінфармаваў Дуду, што разлічвае ў найбліжэйшыя тыдні абвясціць аб прыняцці Польшчы ў Праграму бязвізавага ўезду.

У канцы жніўня прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў пра гатоўнасць Варшавы да размяшчэння амерыканскіх ядзерных ракет у Еўропе. «Пытанне аб размяшчэнні ядзерных ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе трэба...развязаць у рамках NATO», - адзначаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках