18 красавiка 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы патлумачылі, як мозг «сцірае сны»

3
Навукоўцы патлумачылі, як мозг «сцірае сны»

Механізм сцірання інфармацыі ў людзей падобны да мышынага.

Навукоўцы з Нагайскага ўніверсітэта ў Японіі і Нацыянальнага інстытута неўралагічных разладаў і інсульту ў ЗША выявілі, што група клетак у мозгу перашкаджае захоўванню сноў, паведамляе ria.ru са спасылкай на выданне Science.

Навукоўцы падчас досведаў на мышах надалі ўвагу працы гіпаталамусу - цэнтру кантролю многіх гармонаў і вегетатыўных функцый. Там размешчаныя клеткі, якія вырабляюць меланін-канцэнтруючы гармон (МСН). Ён адказвае за апетыт і ўдзельнічае ў рэгуляцыі фазы сну.

Даследаванні праводзіліся на мышах. Адной групе грызуноў падчас фазы хуткага сну актывізавалі ў мозгу клеткі МСН, у выніку чаго жывёлы горш пазнавалі раней вывучанае. А мышы, у якіх клеткі МСН былі выключаныя, наадварот, паказалі лепшыя вынікі тэстаў на памяць.

Сны, як заявіў суаўтар даследавання Томас Кілдаф, з'яўляюцца падчас фазы хуткага сну, калі клеткі МСН актыўныя.

«Актыўная дзейнасць гэтай групы клетак перашкаджае захоўванню сноў, і мы забываемся пра нашы сны», - падсумаваў навуковец.

Даследнікі ўважаюць, што механізм сцірання інфармацыі ў людзей падобны да мышынага.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках