20 красавiка 2024, Субота, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матч берасцейскага «Дынама» і БАТЭ пакажуць з 16 камер

2
Матч берасцейскага «Дынама» і БАТЭ пакажуць з 16 камер

Маштабную трансляцыю аднаго з найважнейшых матчаў чэмпіянату Беларусі можна будзе ўбачыць 25 верасня.

Футбольны клуб «Дынама-Брэст» сумесна з тэлеканалам «Беларусь 5» арганізуюць у Берасці маштабную трансляцыю аднаго з найважнейшых матчаў цяперашняга чэмпіянату Беларусі, у якім згуляюць лідары першынства - берасцейскае «Дынама» і БАТЭ, паведамляе pressball.by.

Прынцыповая сустрэча двух топавых каманд адбудзецца 25 верасня а 20.45 на Стадыёне АСК « Брэсцкі» і будзе паказаная з 16 камер. Акрамя таго, запланаваная работа вялікай выязной студыі і флэш-інтэрв'ю як у перапынках, так і падчас гульні.

Асвятленне футбольнага матчу ў такім маштабе арганізавана на ініцыятыву «Дынама-Брэст».

Усе квіткі на матч, а гэта больш за дзесяць тысяч, прададзеныя ўсяго за чатыры гадзіны, што таксама стала своеасаблівым рэкордам у гісторыі беларускага футбола.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках