25 красавiка 2024, Чацвер, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазьняк: Месца Каліноўскага там, дзе ён аддаў сваё жыццё за Беларусь

14
Зянон Пазьняк: Месца Каліноўскага там, дзе ён аддаў сваё жыццё за Беларусь
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ

Палітык выступіў катэгарычна супраць перапахавання Каліноўскага ў Беларусі.

Зянон Пазняк выступіў катэгарычна супраць перапахавання Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. «Я вельмі абураны гэтай ідэяй, яна вельмі неразумная», - заявіў лідар КХП-БНФ у каментары «Радыё Свабода».

Пазьняк нагадаў, што дзейнасць і смерць Каліноўскага звязана з Вільняй, што ён падпісваўся ў «Мужыцкай праўдзе», як «Яська, гаспадар з-пад Вільні». «Яго смерць у гэтым месцы - сакральная, - кажа палітык. - Туды беларусам трэба хадзіць калі не на каленях, то хаця б пешшу. І гэтая магіла павінна быць там... Яго месца там, дзе ён змагаўся, дзе ўвайшоў у гісторыю, дзе ён аддаў сваё жыццё за Беларусь».

З ініцыятывай перапахавання Кастуся Каліноўскага не ў Вільні, а ў Беларусі выступіла вялікая група беларускай інтэлігенцыі. Уладам Літвы быў накіраваны адпаведны зварот, у інтэрнэце працягваецца збор подпісаў.

Кастусь Каліноўскі (1838 - 1864) - кіраўнік вызвольнага паўстання 1863-1864 гадоў, выдавец беларускамоўнай «Мужыцкай праўды». Ён быў пакараны расейскімі ўладамі ў Вільні. Астанкі Каліноўскага і іншых паўстанцаў былі выпадкова знойдзеныя. Сёлета ў літоўскай сталіцы запланаванае ўрачыстае іх перапахаванне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках