20 красавiка 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна закупіла нафтапрадукты ў Беларусі

13
Украіна закупіла нафтапрадукты ў Беларусі

Сыравіна закупленая ў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

«Нафтагаз Украіны» імпартаваў першую партыю нафтапрадуктаў з Беларусі. Пра гэта паведамляецца на Twitter-старонцы кампаніі.

Адзначаецца, што сыравіна закупленая для продажу на ўкраінскім рынку. Да канца месяца кампанія плануе імпартаваць 30 тысяч тон дызельнага паліва вытворчасці Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

«У далейшым плануем актыўна развіваць кірунак трэйдынгу, бо пытанні рэсурснага напаўнення рынку Украіны і дыверсіфікацыі крыніц вельмі актуальныя», - адзначылі ў «Нафтагазе».

20 верасня ўкраінская кампанія пачала імпартаваць з Беларусі электраэнэргію. Усяго за два месяцы краіна імпартавала парадку 586 мільёнаў кілават/гадзінаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках