15 лiстапада 2019, Пятніца, 14:42
Добрая навіна
Рубрыкі

Беларусь, якую не пакажуць па тэлевізары

9
Беларусь, якую не пакажуць па тэлевізары

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» назіраў, як прапагандысты здымаюць пікет для збору подпісаў.

Адзін з каардынатараў «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі напісаў у «Фэйсбуку» пра тое, як у Беларусі стварылі «асацыяльную дзяржаву»:

«На днях назіраў, як здымачная група БТ здымала каля брамы парку Горкага пікет «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў. Ад тэлесупрацоўнікаў веяла душком прапаганды, і было зразумела, што сюжэт будзе пра «жменьку незадаволеных» дыктатарам і яго парадкам кіравання.

Прыкладна ў той жа час на пятым паверсе суседняга дома, на вуліцы імя чырвонага камандарма Фрунзе, замярзала 92-гадовая жанчына, ветэран, былая шматгадовая супрацоўніца беларускага медуніверсітэта. Доблесныя камунальнікі Партызанскага раёна ўключылі ацяпленне ў доме, але не заклапаціліся праверкай, ці даходзіць цяпло да верхняга паверху. Вядома ж, каму з чыноўнікаў ёсць справа да чалавека, які 50 гадоў вучыў лекараў нашай краіны, калі ён на пенсіі? У жанчыны памёр адзіны сын, і няма каму дапамагчы развязаць праблему, з кол-цэнтр ЖКГ адказвае ёй: ваш нумар у чарзе 817.

На гэта напляваць і байцам інфармацыйнага фронту і так званым сацыяльным работнікам. І ўсім астатнім уключна з дзейным дэпутатам Партызанскай акругі. Зрэшты, пры такім стаўленні, яна ўжо дакладна не ягоны выбаршчык. І цяпер ужо не баіцца нічога і адкрыта кажа, дзе бачыла ўсю іх «вертыкаль улады», уключаючы тую галаву, з якой гніе гэтая рыба».